У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі чатыры чалавекі, параненыя 54
Уначы Расія ўдарыла па Кіеве. Найбольш наступствы атакі закранулі Падольскі і Абалонскі раёны сталіцы Украіны.

Загінулі чатыры чалавекі, сярод якіх 12‑гадовае дзіця і жанчына. Яшчэ двое людзей загінулі ў Абалонскім раёне — гэта ахоўнікі аўтасалона. Параненыя 54 чалавекі, паведамляе РБК-Украіна.
Сярод пацярпелых трое супрацоўнікаў паліцыі, чацвёра медыкаў і двое замежнікаў.
Усяго ў Кіеве пашкоджана 17 шматпавярховых дамоў, 10 прыватных дамоў, гатэль, офісны цэнтр, аўтасалон, заправачная станцыя і гандлёва-забаўляльны цэнтр.




Каментары