Як паведамляецца, машыну 48‑гадовага былога галкіпера лонданскага «Арсенала», турынскага «Ювентуса» і зборнай Аўстрыі збіў цягнік на чыгуначным пераездзе.

Трагедыя адбылася 15 красавіка ў раёне Зальцбурга. Паводле інфармацыі паліцыі, Манінгер ехаў на аўтамабілі і на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе ў мястэчку Нусдорф-ам-Хаўнсберг сутыкнуўся з цягніком мясцовай чыгункі. Машыну зачапіла і працягнула некалькі метраў. Спачатку паведамлялася пра цяжкія траўмы кіроўцы, але пазней стала вядома, што мужчына памёр.
Аляксандр Манінгер быў адным з самых вядомых аўстрыйскіх галкіпераў свайго пакалення. Прафесійную кар’еру ён пачаў у зальцбургскай «Аўстрыі» ў сярэдзіне 1990-х. Шырокую вядомасць атрымаў пасля пераходу ў лонданскі «Арсенал», з якім у сезоне 1997/98 стаў чэмпіёнам Англіі і ўладальнікам Кубка краіны.
На працягу кар’еры ён выступаў за шэраг вядомых еўрапейскіх клубаў, у тым ліку ў Італіі і Германіі. У 2008‑2012 гадах гуляў за знакаміты турынскі «Ювентус». У нацыянальнай зборнай Аўстрыі правёў 33 матчы.
Сярод іншага Манінгер стаяў на варотах «Ювентуса» ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з барысаўскім БАТЭ, які адбыўся ў Мінску 30 верасня 2008 года. Той матч скончыўся ганаровай для барысаўцаў нічыёй 2:2.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары