Балгарыя абвясціла пра выхад з «кааліцыі ахвочых», якая падтрымлівае Украіну
«Мы не ўдзельнічаем у кааліцыі, якая настойвае на працягненні фінансавай і вайсковай дапамогі Украіне», — заявіў 14 ліпеня прэм'ер-міністр Румен Радзеў, піша Bloomberg.

Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits
«Вырашэнне гэтага канфлікту заключаецца не ў яго зацягванні вайсковымі сродкамі, а ў моцнай дыпламатычнай місіі, якая нарэшце пакладзе канец эскалацыі», — адзначыў прэм'ер-міністр Балгарыі.
Прадстаўнікі Балгарыі не ўдзельнічалі ў сустрэчы кіраўнікоў краін — удзельніц «кааліцыі ахвочых», якая адбылася ў Парыжы 13 ліпеня, хоць бралі ўдзел у папярэдніх самітах.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Звычайны прарасійскі папуліст. Чаму гэтыя постсавецкія еўрапейцы не вучацца на гісторыі ды абіраюць такіх?