Свет1515

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету

Краіны Афрыкі прапануюць адмовіцца ад класічнай праекцыі карты свету, распрацаванай яшчэ ў XVI стагоддзі, бо яна скажае рэальныя памеры рэгіёна. Якую альтэрнатыву прапануюць афрыканскія дзяржавы, піша ВВС.

Фота: Matthias Kulka / Getty Images

На звычайных школьных картах Грэнландыя выглядае амаль сувымернай з Афрыкай. Аднак гэта — геаграфічны міф. Насамрэч плошча афрыканскага кантынента складае больш за 30 мільёнаў км², што ў 14 разоў перавышае памеры Грэнландыі (усяго 2,5 мільёна км²).

Такая дэфармацыя — спадчына праекцыі фламандскага картографа Герарда Меркатара, створанай яшчэ ў 1569 годзе для патрэб маракоў. Гэтая мадэль расцягвае аб’екты па меры набліжэння да палюсоў, што робіць Еўропу і Паўночную Амерыку візуальна дамінантнымі, адначасова «сціскаючы» экватарыяльныя рэгіёны.

Скажэнне рэальных маштабаў афрыканскага кантынента, на погляд многіх крытыкаў, непасрэдна ўплывае на тое, як Афрыка пазіцыянуецца ў глабальнай свядомасці. Кантынент, які валодае каласальнымі рэсурсамі і дзе жыве больш за 1,4 мільярда чалавек, візуальна «змяншаецца» ў вачах школьнікаў, палітыкаў і СМІ, што спрыяе яго маргіналізацыі.

Карта свету ў праекцыі Меркатара. Фота: Getty Images

Каб выправіць гэтае памылковае адлюстраванне, актывісты асацыяцый «Africa No Filter» («Афрыка без фільтраў») і «Speak Up Africa» («Выкажыся, Афрыка») распачалі маштабную кампанію «Correct the Map» («Выпраўце карту»). Яны заклікаюць адмовіцца ад праекцыі XVI стагоддзя і перайсці на больш справядлівую праекцыю Equal Earth («Роўная Зямля»), створаную ў 2018 годзе. Гэтая мадэль паказвае кантыненты ў іх рэальных прапарцыянальных суадносінах, пазбягаючы відавочных скажэнняў.

Прыхільнікі пераменаў лічаць, што такое скажэнне рэчаіснасці фарміруе памылковую калектыўную свядомасць, узмацняе стэрэатыпы аб «другараднасці» Афрыкі і з’яўляецца адлюстраваннем старых каланіяльных ідэалогій пра «цэнтр» і «перыферыю» свету.

На перакананне аўтараў кампаніі «Correct the Map», візуальная несправядлівасць закранае ідэнтычнасць і гонар афрыканцаў, асабліва дзяцей, якія з першых класаў бачаць сваю радзіму штучна паменшанай. Сёння арганізацыі актыўна працуюць над тым, каб Equal Earth стала асноўным стандартам ва ўсіх афрыканскіх школах.

Фота: Klaus Vedfelt / Getty Images

Гэтую пазіцыю цалкам падзяляе Афрыканскі саюз (АС). Сёлета арганізацыя прыняла рэзалюцыю, якая рэкамендуе ўсім 55 краінам — членам Саюза перайсці на выкарыстанне карты Equal Earth. Цяпер стратэгічная мэта — прасунуць гэты падыход на глабальны ўзровень праз інстытуты ААН. У красавіку Афрыканскі саюз афіцыйна даручыў Тога выступіць ад імя ўсяго кантынента з гэтай ініцыятывай.

Міністр замежных спраў Тога Робер Дзюсэ (Robert Dussey) у інтэрв’ю Reuters паведаміў, што яго краіна ўжо рыхтуе праект рэзалюцыі ААН. Дакумент плануецца вынесці на галасаванне падчас сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у верасні 2026 года.

Карта свету, створаная ў праекцыі Equal Earth. Фота: Wikimedia Commons

«Гэты крок абумоўлены логікай кагнітыўнай справядлівасці і навуковай строгасці, а не жаданнем выбудаваць нейкую новую іерархію паміж рэгіёнамі свету», — тлумачыць Робер Дзюсэ.

Яшчэ ў верасні 2025 года ён гучна заявіў з трыбуны ААН аб неабходнасці «дэкаланізаваць геаграфію».

Каментары15

  • .
    22.04.2026
    А яшчэ даўно кажуць, што Меркатар з ягонай праекцыяй зрабіў вельмі шмат для велічы Расіі.
    Для прыклада, не здзіўлюся, калі Трамп пра скажэння праекцый і не ведае, іншых мап не бачыў, таму перабольшвае важнасць Расіі, Грэнландыі, Канады.

    Жадаючыя могуць пагуляць з сапраўднымі памерамі краін на сайце truesize.
  • Лихтенштейн
    22.04.2026
    Эх, нам бы их проблемы.
  • Make Russia small again
    22.04.2026
    Падтрымліваю! Такая мапа прыкруціць гонар і расейцам. А то ў праекцыі Меркатара Расея - неверагодны гігант, што разлёгся над усім светам. Варта паказаць рэчаіснасць гэтага раздутага вобраза

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць