Чаргу назіралі ў фае Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, піша Onliner.by.

«Гэта не вакзал, а ўсяго толькі «Бібліяноч» у Нацыянальнай бібліятэцы», — падпісаў відэа аўтар, дадаўшы, што мерапрыемства яму спадабалася, нягледзячы на тое, што на ўсіх трох паверхах бібліятэкі былі свае міні-чэргі.
«Бібліяноч» — гэта штогадовая акцыя па тыпу «Ночы музеяў», у межах якой бібліятэкі позна ўвечары ладзяць розныя забаўляльныя і адукацыйныя актыўнасці. Беларусы, вядома, ходзяць на іх з задавальненнем, але такі ажыятаж бывае вельмі рэдка.
У каментарыях, як звычайна, цэлы спектр меркаванняў:
— І што там у гэтым натоўпе можна было ўбачыць/даведацца? Уваход у бібліятэку і так бясплатны…
— Слухала з гукам. Гэта тэхна-туса была?
— Як добра, што я засталася дома пачытаць кнігу!
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары