Сіноптыкі прагназуюць дажджы і навальніцы ў наступныя дні. Заўтра месцамі да +30°С
Прагноз надвор'я на 5—7 мая.

У ноч на аўторак месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
Уначы +7… +13°С, максімальная днём +21… +27°С, па поўдні да +30°С.
У сераду месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +8… +15°С, максімальная днём +22… +29°С, па поўначы месцамі +16… +21°С.
7 мая, у чацвер, месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер зменных напрамкаў парывісты, днём месцамі моцны парывісты.
Ноччу +9… +15°С, па поўначы месцамі +5… +8°С; максімальная днём будзе вагацца ад +13°С па паўночным захадзе да +28°С па паўднёвым усходзе.
Надвор'е ў Мінску на 10 дзён паводле gismeteo.by

Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары