Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў
Беларускія і кітайскія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю па выдаленні часткі печані. Пацыент знаходзіўся ў Кітаі, прыкладна за шэсць тысяч кіламетраў ад медыкаў, якія кіравалі працэсам з Мінска.

Аперацыю выканалі з аперацыйнай Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Сам пацыент у гэты час быў у бальніцы ў Кітаі.
Хірургічнай брыгадай у Мінску кіравалі кіраўнік цэнтра Алег Румо і кітайскі прафесар Лі Чжэюн. Падчас умяшання выкарыстоўвалі рабатызаваны комплекс Medbot, які прымяняецца ў сучаснай анкалагічнай і хірургічнай практыцы.
Беларускія спецыялісты раней праходзілі стажыроўку ў Кітаі, каб навучыцца працаваць з такой тэхнікай.
Паводле Алега Румо, гэта стала першым крокам у развіцці анлайн-хірургіі ў Беларусі. Важную ролю ў аперацыі адыгралі надзейная сувязь і тэхналогіі, якія дазволілі перадаваць даныя ў рэжыме рэальнага часу.
У будучыні падобныя аперацыі плануюць праводзіць і ўнутры краіны: хірургі будуць працаваць з Мінска, а пацыенты — знаходзіцца ў рэгіянальных бальніцах, дзе ўсталююць адпаведныя рабатызаваныя сістэмы.
Каментары
ккж
я еўе жыва