Кіно4848

У дакументальным фільме з удзелам Ціханоўскай заблюрылі Вераніку Цапкала

Але не па просьбе Ціханоўскай.

У поўнаметражным дакументальным фільме пра беларусак у палітыцы «Не створаныя для палітыкі» (Not made for politics) кадры з Веранікай Цапкала заблюраныя.

Гэта было зроблена па жаданні самой Веранікі Цапкала — праўда, яна ўвогуле настойвала на выразанні ўсіх кавалкаў з яе ўдзелам.

«Я папрасіла рэжысёрку выразаць усе кадры з фільма, дзе я прысутнічаю», — пацвердзіла Вераніка «Нашай Ніве». На пытанне пра прычыны такой просьбы яна не адказала.

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава — жаночае трыа, якое аб’яднала свае высілкі ў супрацьстаянні Лукашэнку ў 2020 годзе, калі для ўдзелу ў выбарах не зарэгістравалі першапачатковых кандыдатаў з ліку іх мужоў і паплечнікаў. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Фільм «Не створаныя для палітыкі» цяпер дэманструецца на паказах за мяжой і міжнародных фестывалях, і тыя, хто яго ўжо паглядзеў, адзначаюць абсурднасць заблюранасці Веранікі Цапкала: усё ж прадстаўніцтва штабоў тройкай гэтых жанчын — гістарычны факт і пазнавальны сімвал выбарчай кампаніі-2020.

На думку людзей з палітычнага і кіношнага кола, Вераніка Цапкала проста не захацела фігураваць у фільме пра Святлану Ціханоўскую. Хоць гісторыя нацыянальнай лідаркі ў стужцы — далёка не адзіная.

Каментары48

  • .
    21.05.2026
    Была: ✌️✊🫶
    Стала: ▒✊🫶
  • Гнильца сочится
    21.05.2026
    Не знают уже супруги Ц как ещё поднагадить. Зависть - страшная штука, толкает на абсурдные шаги.
  • Эмма
    21.05.2026
    Там либо макияж неудачный, либо Вероника просто стесняется, на фоне Тихоновской.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць