Грамадства8383

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал

Вядомы расійскі журналіст Леанід Парфёнаў даў вялікае інтэрв'ю Ірыне Шыхман для ютуб-канала «А поговорить?» Стоячы каля магілы Марка Шагала ў Сен-Поль-дэ-Вансе на поўдні Францыі, ён сярод іншага паразважаў пра творчую спадчыну і прыналежнасць славутага мастака. Беларусы да гэтага творцы, як ён перакананы, увогуле дачынення не маюць.

Леанід Парфёнаў. Скрыншот з відэа

«Нейкі час таму, можа гады з тры, была выстава ў Альберціне ў венскай Шагала. Там было шмат з японскіх збораў, чаго я і ўявіць не мог, і там было столькі Расіі! Я ніколі не бачыў у Шагала, каб столькі снегу, драўляных платоў, салдат з самаварамі. […] І ён, канешне, гэта нёс усё. Гэта дзіўная справа да пытання пра тое, што там з дзяцінства, з юнацтва. Як ён [пранёс] гэты Віцебск, гэты Ідышлэнд, гэты космас, нейкае маленькае зусім паселішча (паводле звестак перапісу насельніцтва 1897 года, у губернскім цэнтры Віцебску жылі 65 871 чалавек — у рэаліях таго часу горад быў зусім не малы, насельніцтва Мінска, напрыклад, складала 91 тысячу — НН), з якога можна стварыць цэлы космас у свеце мастака», — разважае Парфёнаў.

Ірына Шыхман у сувязі з гэтым задае яму пытанне:

— Вось, дарэчы, пра нацыянальнасць. Вось яго чыім мастаком лічыце? Рускім? Беларускім? (у апошнім слове выразна чуецца іронія. — НН).

— Не, не, — рашуча пярэчыць Парфёнаў. — Белоруссия ни при чём! Ён рускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання. Яўрэйскасць, вядома, вельмі моцна, але школа ягонай вывучкі, да якой ён належаў — гэта, вядома, рускі срэбны век, а пасля Парыж перадваенны, перад Першай сусветнай вайной».

Каментары83

  • Рог
    30.09.2026
    А пры чым тут Беларусь да Шагала?) жыд расейскага паходжаньня. нагадаць можа куды ён вяртаўся пад час сваіх прыездаў у СССР??? Масква і Пецярбург. Не ў Мінск і не ў Віцебск. Неяк так.
  • Францішак
    30.09.2026
    Яшчэ адзін расейскі імперыяліст з маніяй велічы і думкаю пра "вялікую сасею" і "маленькую белоруссію" пад маскай "дэмакрата". Чамусьці я не здзіўлены.
  • Ай-ёй
    30.09.2026
    Які ж комплекс непаўнавартаснасці звяртаць увагу на тое, што сказаў нейкі Парфянкоў. Чый Каліноўскі, лепш спытайце ў летувісаў!

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць