Вайна33

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек

Расійскія чыноўнікі і прапагандысты сцвярджаюць, што прычынай здарэння стала не атака ўкраінскіх беспілотнікаў, а тэхнічная аварыя.

Завод уваходзіць у склад расійскай дзяржкарпарацыі «Растэх» і сярод іншага займаецца вытворчасцю прадукцыі вайсковага прызначэння.

Прадпрыемства выпускае патроны для гладкаствольных стрэльбаў калібраў 12, 16, 20 і 410, а таксама сігнальныя і асвятляльныя сродкі, сродкі абароны лятальных апаратаў і антытэрарыстычныя сродкі, якія вырабляюцца паводле дзяржаўных заказаў для расійскіх сілавых структур. Акрамя таго, па інфармацыі «Украінскай праўды», на заводзе вырабляюцца тэрмабарычныя баявыя часткі для беспілотнікаў тыпу «Шахед».

Прадпрыемства знаходзіцца прыкладна за 100 кіламетраў ад Істры, дзе ў гэты момант на пленарным пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай» выступаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Першыя паведамленні пра выбух пачалі з'яўляцца пасля 18:30. Каля 20:30 у раёне завода зноў былі чуваць выбухі, паведамляў MSK1.RU са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Кіраўнік горада Сергіеў Пасад Аляксей Лужэцкі заявіў, што выбух не быў звязаны з атакай беспілотнікаў. ТАСС са спасылкай на аператыўныя службы таксама паведаміла, што прычынай пажару стала тэхнагенная аварыя.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Shot, выбух адбыўся ў цэху №4, які цалкам разбурыўся. У момант здарэння ў будынку знаходзіліся 44 чалавекі. 40 з іх эвакуявалі. Паводле агенцтва «РИА Новости», яшчэ чатыры чалавекі маглі заставацца пад заваламі.

У 2025 годзе гэты завод двойчы атакавалі ўкраінскія беспілотнікі — у студзені і ліпені. Пра пацярпелых у выніку гэтых атак не паведамлялася.

Калі інфармацыя пра сем загінулых пацвердзіцца, гэты выбух можа стаць адным з найбольш смяротных на прадпрыемствах Маскоўскага рэгіёна за апошнія гады. У жніўні 2023 года на тэрыторыі Загорскага оптыка-механічнага завода ў Сергіевым Пасадзе адбыўся выбух, у выніку якога загінулі дзевяць чалавек і больш за 100 атрымалі траўмы.

Каментары3

  • Гражданин РБ
    02.10.2026
    Пора в россии запретить курить, а то постоянно курят не в то время и не в том месте
  • !!!
    02.10.2026
    Ну и что ж, что не атака дронов, авария тоже хорошо
  • Коля
    02.10.2026
    Курцов что то много на россии развелось.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць