Акцыі EPAM выраслі на 7% да $115,89 на перадрыначных таргах у чацвер пасля шматгадовых мінімумаў.

Росту цікавасці пакупнікоў спрыяла спалучэнне некалькіх фактараў: ціск з боку інвестараў-актывістаў, паляпшэнне фундаментальных паказчыкаў дзейнасці і гістарычна нізкая ацэнка кошту кампаніі, піша Dev.by.
Акцыі EPAM аднаўляюцца пасля шматгадовых мінімумаў: раней на працягу года яны падалі да 52‑тыднёвага мінімуму ў $73,06, а максімум за гэты перыяд складае $222,53.
Галоўным драйверам росту сталі моцныя вынікі канкурэнта EPAM — Accenture. Справаздача кансалтынгавай кампаніі за чацвёрты квартал пераўзышла чаканні аналітыкаў па выручцы і прыбытку, што падштурхнула яе каціроўкі ўверх прыкладна на 18%.
Дадатковую падтрымку аказаў агульны пазітыўны фон на рынку: перад адкрыццём таргоў індэкс S&P 500 дадаў 0,4%, а Nasdaq вырас на 0,6%, што стварыла спрыяльныя ўмовы для аднаўлення акцый тэхналагічнага сектара, якія раней істотна патаннелі.
Каментары
Вы в какой вселенной живете?