Грамадства4545

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»

Паміж гісторыкамі Расіі і Кыргызстана ўзнікла падрабязная дыскусія пра тое, як у школьных падручніках трэба трактаваць агульную гісторыю, асабліва перыяду Расійскай імперыі і СССР, піша расійскае выданне РБК.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: The Print Collector/Getty Images

На спецыяльным пасяджэнні ў Расійскім вайскова-гістарычным таварыстве, на якім прысутнічалі прадстаўнікі дзвюх краін, эксперты з расійскага боку прааналізавалі некалькі кыргызскіх падручнікаў для 8, 9 і 11 класаў. Яны заявілі, што знаходзяць там шмат нібыта недакладнасцяў і інтэрпрэтацый, з якімі не згодныя. Паводле іх, розніца ў ацэнках звязана, маўляў, не толькі з рознымі поглядамі паміж краінамі, але і з рознымі навуковымі падыходамі ўнутры саміх гістарычных школ.

Асноўная спрэчка закранула савецкі перыяд і ролю Расіі. Калі ў расійскіх падручніках ён падаецца як час развіцця і прагрэсу, то ў кыргызскіх адзначаецца, што разам з гэтым існавалі і праблемы — напрыклад, абмежаванне нацыянальнай самастойнасці.

Найбольш вострую рэакцыю з расійскага боку выклікала выкарыстанне ў кыргызскіх падручніках тэрмінаў «каланіялізм» і «калонія». Расійскія эксперты лічаць, што гэта нібыта не зусім карэктна і мае негатыўную афарбоўку. Яны прапануюць замяніць гэтыя словы на больш нейтральныя — напрыклад, «адміністрацыя» або «адміністрацыйнае кіраванне», сцвярджаючы, што гэта зменіць успрыманне падзей.

Дырэктар Інстытута гісторыі, археалогіі і этналогіі Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызстана Абылабек Асанканаў у адказ заўважыў, што расійскі бок паставіў перад кыргызскімі партнёрамі «архіскладаную задачу — адмовіцца ад слова «калонія». «Мне давялося паглядзець тэрміналогію па калоніі, імперыі, шавінізме», — сказаў Асанканаў.

«Калонія — гэта выкарыстанне працоўных рэсурсаў, багаццяў і тэрыторыі, гэта тры галоўныя характарыстыкі калоніі па ўсім свеце». Якая б калонія ні была — гэта адсутнасць самастойнасці, дзяржаўнасці, выкарыстанне прыродных багаццяў і працоўных рэсурсаў, заўважыў навуковец. «Нам вельмі складана адмовіцца ад гэтага тэрміна», — рэзюмаваў кыргызскі акадэмік.

Пры гэтым кыргызскі бок адзначыў, што савецкі перыяд у мясцовых падручніках не разглядаецца выключна негатыўна. Наадварот, прызнаецца, што менавіта ў той час сфармаваліся дзяржаўныя інстытуты, сістэма адукацыі і прамысловасць, што ў выніку прывяло да набыцця суверэнітэту. Але адначасова яны заклікалі не пераносіць гістарычныя ацэнкі мінулага на сучасную палітыку і не ідэалагізаваць гісторыю.

Расійскія прадстаўнікі, у сваю чаргу, адзначылі, што ў розных краінах пасля распаду СССР пачалі фарміравацца ўласныя гістарычныя наратывы, і часта ў іх Расія паказваецца як імперыя або прыгнятальнік. Яны лічаць гэта перабольшваннем і падкрэсліваюць нібыта станоўчы ўклад у развіццё рэгіёнаў.

Каментары45

  • ад каго маскоўскія імперыі "вызвалялі " Кіргізаў, Маньчжураў, Амерыканцаў, Інкаў ?
    18.05.2026
    "pасіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў"

    нас маскавіты "вызвалялі" ад палякаў, ад каго маскоўскія імперыі "вызвалялі " Кіргізаў, Маньчжураў, Амерыканцаў, Інкаў ?
  • Тамаш Мішэставіч
    18.05.2026
    Гігіна чакае турма на пажыццёвы. Гадоўнае- каб гэта [Рэд. Выдалена] не збегла.

    [Зрэдагавана]
  • .
    18.05.2026
    > падкрэсліваюць нібыта станоўчы ўклад у развіццё рэгіёнаў

    Відавочна, што калі калонія ў імперыі працяглы перыяд, то будзе і нейкае развіццё.
    Уся цывілізацыя развіваецца, бо мае глабальныя сувязі. Недзе больш, недзе менш.
    Імперыі самой карысна неяк развіваць і калоніі, каб больш эфектыўна "выкарыстоўваць працоўныя рэсурсы, багацці і тэрыторыі".
    Таму паспрабуйце даказаць, што без вас калонія, якая б не была калоніяй, не развівалася, а дэградавала б. Што нібыта толькі вы былі адзіныя, хто мог яе развіць.

    І галоўнае. Нават калі вы лічыце, што рабілі і добрае - развівалі, ўсе рашэнні вы прымалі самі, ў сваіх інтарэсах, воля мясцовых для вас была другасная.


    Нарэшце, а што піша пра гэта кіргізская прэса? Бо расейскі РБК мог цэнзураваць найбольш непрыемнае для сваіх.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць