У Бераставіцкім раёне ў рацэ Куклянка знайшлі цела мужчыны 1961 года нараджэння, паведамляе Таварыства ратавання на водах.

Інцыдэнт адбыўся каля аграгарадка Кватары. Раніцай 22 мая рыбак заўважыў цела ў вадзе — яно знаходзілася зусім блізка да берага, прыкладна за адзін метр. Глыбіня ў гэтым месцы была невялікая — каля паўметра.

Пасля паведамлення на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, якія дасталі цела з вады.
Іншыя падрабязнасці, у тым ліку прычына смерці, у паведамленні не ўдакладняюцца.
Каментары