Грамадства1515

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?

Кіраўнік НАУ адказаў Марыі Калеснікавай на яе прапанову спыніць змаганне з рэжымам. Палітык лічыць такі падыход ілжывым і небяспечным, бо немагчыма выратаваць краіну, ігнаруючы таго, хто скраў яе свабоду, як немагчыма вылечыць анкалогію без знішчэння ракавых клетак.

Павел Латушка. Фота: LookByMedia

Нагодай для шырокай палемікі стала нядаўняя заява экс-палітзняволенай Марыі Калеснікавай на канферэнцыі GLOBSEC у Празе. Яна прапанавала еўрапейскім партнёрам новую стратэгію, якая заключаецца ў тым, каб не змагацца з Аляксандрам Лукашэнкам, а сканцэнтравацца выключна на барацьбе за людзей. Пасля таго як гэты падыход раскрытыкавалі Аляксандр Фядута і Сяргей Навумчык, да дыскусіі далучыўся Павел Латушка.

Ніжэй прыводзім тэкст Паўла Латушкі цалкам.

Змагацца супраць дыктатуры ≠ змагацца за свабоду?

Вы ведаеце, што я стараюся пазбягаць вострай крытыкі прадстаўнікоў і прадстаўніц дэмсіл. Я аддаю перавагу не называць імёнаў у публічных дыскусіях і апаніраваць, не атакуючы. Прытрымліваючыся апошняга, я ўсё ж вымушаны адказаць паважанай Марыі Калеснікавай публічна.

Бо, на мой погляд, яе апошняя, таксама публічная, заява аб тым, што не трэба змагацца з дыктатарам Лукашэнкам, змагаючыся за людзей, за свабоду і свабодныя выбары — гэта значыць, за дэмакратыю — змяшчае ў сабе нешта большае, чым проста прапанову «новай стратэгіі» для дэмсіл і нашых міжнародных партнёраў. А менавіта — падмену паняццяў і ілжывы пасыл.

Пачнём з падмены паняццяў. Выявіць яе нескладана, калі паставіць перад сабой толькі адно пытанне: а хто ж адабраў у людзей свабоду і свабодныя выбары?

Яны ж не выпарыліся самі сабой, а 2020 год дакладна паказаў, што беларускі народ у сваёй пераважнай большасці не адмовіўся ад іх сам і добраахвотна.

Свабоду ў беларусаў адабраў Аляксандр Лукашэнка і ягоны персаналісцкі дыктатарскі рэжым, які ён стварыў. Стварыў праз палітычныя забойствы, праз масавыя рэпрэсіі, праз жорсткае падаўленне пратэстаў і абапіраючыся на падтрымку Расіі.

Менавіта гэты чалавек, менавіта такім чынам утрымліваючы ўладу ўсе гэтыя гады, адабраў у беларусаў правы і свабоды і адабраў ва ўсёй краіны магчымасць быць дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавай, пабудаваўшы замест гэтага ўжо практычна таталітарную дыктатуру, якая рэалізуе рэпрэсіі ў такіх маштабах, якіх сучасная Еўропа не ведала многія дзясяткі гадоў.

Свабода беларусаў не знікла сама, не растварылася ў паветры проста так. Масавыя рэпрэсіі не ідуць самі сабой, як дождж ці снег.

Мяжа Беларусі з Украінай у лютым 2022 года не адкрылася сама сабой для ўварвання рускіх у гэтую краіну з беларускай тэрыторыі, якая таксама не сама сябе ім для гэтага прадаставіла. Эканоміка і прамысловасць Беларусі не пачалі раптам самі сабой працаваць на вайну супраць Украіны. Як і не прыехала ў Беларусь само, на аўтапілоце, расійскае ядзернае ўзбраенне і зрабіла нашу краіну мішэнню на карце Еўропы.

Нічога з гэтага не адбылося само па сабе. За ўсімі гэтымі падзеямі стаіць канкрэтны чалавек, яго загады, рашэнні, дзеянні. І яго імя Аляксандр Лукашэнка. Дыктатар. Забойца. Ваенны агрэсар і злачынца.

На думку Марыі, з ім не трэба змагацца. Трэба змагацца за людзей і за свабоду. І вось гэта — ілжывы пасыл. І небяспечны, калі да яго прыслухацца і ўзяць за кіраўніцтва да дзеяння. Чаму?

Давайце ўявім сабе, што пры лячэнні чалавека, які мае анкалогію, нехта прыходзіць і кажа: «не змагайцеся з ракавымі клеткамі, змагайцеся за здаровыя». Або што падчас ляснога пажару нехта прапануе не змагацца з агнём, а змагацца за дрэвы.

І з нейкай прычыны дактары ці пажарныя выбіраюць кіравацца гэтымі парадамі. Да чаго гэта прывядзе — відавочна. Хворы на рак чалавек — памрэ. Лес — згарыць.

Сёння наша краіна хворая на рак па прозвішчы Лукашэнка. Наша краіна ахопленая пажарам пад назвай рэжым Лукашэнкі.

І я хачу спытаць: ці сапраўды змагацца з хваробай — не раўназначна змагацца за здароўе і жыцці людзей, якія ад яе пакутуюць? А змагацца з агнём — не раўназначна змагацца за ахоплены ім дом, у якім мы жывём?

Як перамагчы рак, калі яго не лячыць? І як перамагчы пажар, калі яго не тушыць? Даць сябе забіць і спаліць датла?

Калі мы пойдзем прапанаваным шляхам, то серыйны забойца працягне забіваць, а мы і далей будзем хаваць ахвяр яго злачынстваў.

Змагацца супраць Лукашэнкі не азначае адмову ад барацьбы за людзей, за іх свабоду.

Жыве Беларусь? Ці няхай загіне?

Як лічыце?

Каментары15

  • жэўжык
    24.05.2026
    Латушка забывае пра тое, што пацыент, акрамя хваробы на рак, таксама замкнёны ў адным пакоі з усходнім драпежным зьверам. І гэты зьвер можа забіць нас хутчэй, чым рак.
  • Нейкае абы што
    24.05.2026
    Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?/
    Лячыць трэба чалавека, а не рак. Рак трэба выдаляць з жывога чалавека - выразаць пухліну і яе метастазы. Гэта значыць, трэба выдаляць Лукашэнку і яго атачэнне.

    А чалавека трэба захаваць як мага здаравейшым.

    Гэта значыць, што трэба зберагчы Беларусь і беларускі народ і захаваць яго, захаваць незалежнасць. А Лукашэнку трэба выдаліць (збройным шляхам).
  • Влад
    24.05.2026
    Тот случай когда и Латушко неправ и Колесникова неправа. Бороться надо за свободу.

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне17

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе39

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне17

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць