Малады чалавек разам са сваёй знаёмай прыехаў вечарам адпачыць на пляж.

Увечары 18 ліпеня ў Магілёве адбылося трагічнае здарэнне — падчас купання на Святым возеры загінуў 18‑гадовы юнак.
Каля 21:45 малады чалавек разам са сваёй знаёмай прыехаў на пляж. Падчас купання хлопец раптам знік пад вадой і больш не вынырнуў.
Паведамленне аб здарэнні паступіла на Грэбенеўскую ратавальную станцыю АСВОД у 22:01. Ратавальнікі дасталі хлопца з вады. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавалі смерць юнака ў 22:52.
Каментары
Ня першы раз там тоне чалавек. У тым ліку сёлета. Не здзіўлюся, калі возера атрымае, у хуткім часе, іншую назву.