З Масквы. Блог Алеся Чайчыца77

Косава лічыцца кандыдатам на далучэнне да ЕС, а Беларусь — не

Еўрапейскі саюз ўзяў доўгатэрміновы курс на інтэграцыю балканскіх дзяржаў у свой склад. У той жа час Беларусь застаецца некранутай еўрапейскай інтэграцыяй. Гэта азначае, што мяжа ЕС — гэта па-ранейшаму мяжа, якая падзяляе Еўропу.

Ёсць такі беларускі англійскамоўны праект Belarusdigest, дзе мы з парай калегаў-добраахвотнікаў спрабуем разважаць на беларускую тэматыку для англійскамоўнага чытача, аналізуючы і каментуючы навіны ў ангельскамоўнай інфармацыйнай прасторы. Прыводжу вам пераклад майго апошняга допісу там:


Еўрапейскі саюз ўзяў доўгатэрміновы курс на інтэграцыю балканскіх дзяржаў у свой склад. У той жа час Беларусь застаецца некранутай еўрапейскай інтэграцыяй. Гэта азначае, што мяжа ЕС — гэта па-ранейшаму мяжа, якая падзяляе Еўропу.

Абгрунтаванне інтэграцыі заходнебалканскіх дзяржаваў у Еўрапейскі Звяз — геаграфічнае і геапалітычнае: краіны ўжо дэ-факта акружаныя ЕЗ. У адрозненне ад Беларусі, Украіны і Малдовы, не існуе альтэрнатыўнага полюса інтэграцыі балканскіх краін. Наўрад ці яны ўсталююць блок паміж сабой ці уступяць у нейкі трэці нееўрапейскі інтэграцыйны праект.

Славенія стала ў 2004 г. першай краінай былой Югаславіі, якая далучылася да ЕЗ. Усе астатнія краіны рэгіёна альбо падалі заяўку на сяброўства (Харватыя ў авангардзе гэтага працэсу) або прынамсі афіцыйна лічацца кандыдатамі. Гэта адбываецца нягледзячы на гісторыю глыбокіх унутраных праблем і нават нядаўнія грамадзянскія войны, як Боснія і Герцагавіна ці Сербія.

Нават Косава, якое афіцыйна не прызнанае пяццю дзяржавамі-членамі ЕЗ, афіцыйна лічыцца патэнцыйным кандыдатам на далучэнне да Еўразвяза.

Беларусь па вялікім разунку зусім не часткай працэсу еўрапейскай інтэграцыі нягледзячы на тое, што культурна і гістарычна яна, магчыма, нават бліжэй да Заходняй Еўропы, чым некаторыя з балканскіх краінаў.
Беларусь з’яўляецца эканамічна стабільнай (хоць і нерэфармаванай) і этнічна аднароднай краінаю, у адрозненне ад некаторых заходнебалканскіх краін.

Што агульнага паміж Беларуссю і Паўночнай Афрыкай

«Еўрапейская палітыка добрасуседства» ставіць Беларусь у адзін шэраг з краінамі Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу, што радыкальна супярэчыць гісторыі і культуры. «Усходняе партнёрства» было крокам наперад, але яго эфектыўнасць па-ранейшаму пад пытаннем.

Польшча і Літоўская Рэспубліка знаходзяцца сярод традыцыйных прыхільнікаў магчымай інтэграцыі Беларусі з ЕС, улічваючы гістарычныя і культурныя сувязі гэтых краінаў з Беларуссю і іх нежаданне быць памежнымі дзяржавамі Звяза.

Да дваццатага стагоддзя дзяржаўнай мяжы паміж тым, што сёння з’яўляецца Польшчай, Літоўскай Рэспублікай і Беларуссю, бадай што і не існавала. Цяпер мяжа паміж імі, аднак, часам разглядаецца як мяжа паміж «Еўропай» і «Еўразіяй».

Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што каля паловы насельніцтва Беларусі выступае за інтэграцыю краіны ў ЕЗ. І апазіцыя, і, з нядаўняга часу, улады імкнуцца да больш шчыльнага супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ.

У рэшце рэшт, гэта ўсё яшчэ пытанне, ці Беларусь сапраўды павінна стаць паўнапраўным членам ЕЗ і падвяргаць сябе цяжару бюракратыі і празмернага рэгулявання з боку Саюза. Але праблема не ў фармальным далучэнні Беларусі да Еўрапейскага звязу.

Праблема палягае ў тым, што

межы ЕЗ аддзяляюць Беларусь ад большай часткі кантынента, і, такім чынам, з’яўляюцца межамі, што дзеляць еўрапейскі кантынент — што, відавочна, бачыцца самім ЕЗ па-іншаму.
Еўрапейскі звяз і тамтэйшая грамадская думка, як правіла, атаесамляе словы «Еўропа» і «ЕЗ», што з’яўляецца памылкай.

Еўрапейская ідэнтычнасць супраць Realpolitik

У тым, што Беларусь не зусім разглядаць як еўрапейскую краіну на Захадзе, вінаваты не толькі Гэта не толькі недахоп аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Гішпанія, Грэцыя і Партугалія мелі яшчэ больш рэпрэсіўныя рэжымы да 1970-х, што ніколі не выкрэслівала іх з Еўропы.

Дэмакратычная і ўсё больш прозаходняя Грузія ў апошнія гады дэманстравала моцную прыхільнасць да каштоўнасцяў, якія лічуцца еўрапейскімі, і жаданне еўрапейскай інтэграцыі. Нягледзячы на гэта, Еўразвяз ставіцца да яе практычна гэтаксама, як і да недэмакратычнай Беларусі, з вельмі цмянымі перспектывамі членства.
Некаторыя назіральнікі сцвярджаюць, што адносіны з Расіяй маюць для Еўрасаюза больш высокі прыярытэт, чым адносіны з такімі краінамі як Беларусь або Грузія. Таму Брусэль гатовы пакінуць гэтыя краіны ў сферы ўплыву Расіі, а не рэагаваць на іх імкненне да еўрапейскай інтэграцыі.

Калі ЕЗ хоча быць заснаваны на еўрапейскай ідэнтычнасці, а не на Realpolitik і нафтагазе, ён павінен ставіцца да Беларусі па-іншаму, чым да сваих азіяцкіх і афрыканскіх суседзяў. Гэта не абавязкова азначае дадатковую матэрыяльную падтрымку пра-еўрасаюзных ініцыятываў беларускай апазіцыі. Пагатоў гэта не павінна азначаць ігнараванне парушэнняў правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.

Гэта азначае, што сам Еўразвяз павінен навучыцца ўспрымаць Беларусь як непадзельную гістарычную і культурную частку Еўропы — якімі Турэччына, Алжыр, ці Азэрбайджан не з’яўляюцца.

// Арыгінал

Каментары7

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць