Свет66

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу

У Забайкальскім краі Расіі зафіксавалі велізарную чаргу на аўтазапраўку, якая нават трапіла на спадарожнікавы здымак Airbus, зроблены раніцай 3 ліпеня, паведаміў эксперт BBC Verify па спадарожнікавых даных Пол Браўн.

Фота: Airbus

Паводле аналізу экспертаў, гаворка ідзе пра АЗС «Раснафта» ў пасёлку Атаманаўка каля Чыты. Даўжыня чаргі, паводле відэа і ацэнак, дасягала каля 4,5 кіламетра, а колькасць аўтамабіляў магла складаць да 800.

Праблемы з палівам апошнім часам назіраюцца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі. У некаторых месцах уводзіцца рэжым павышанай гатоўнасці, а паліва выдаецца з абмежаваннямі або ў прыярытэтным парадку асобным катэгорыям грамадзян.

Дэфіцыт бензіну звязваюць з ударамі па нафтаперапрацоўчых заводах і зніжэннем аб’ёмаў перапрацоўкі нафты. Гэта прывяло да скарачэння вытворчасці паліва і праблем з забеспячэннем унутранага рынку.

Каментары6

  • 1917 N2 на шляху
    03.07.2026
    гарэлку і ежу на аслах ? паліва ў 60 калоній маскавы няма. 1917 N2 на шляху
  • MbH
    03.07.2026
    Рэгіенам і суб'ектам трэ выходзіць са складу Масковіі.
  • ААН
    04.07.2026
    MbH, Калі Беларускія Смаленская, Бранская, і Пскоўскія вобласці (ваяводствы) не жадаюць больш вайны ім трэба змагацца за вяртанне ў склад Беларусі, ў ААН ёсць антыкаланіяльнае заканадаўства, ім трэба нам карыстацца.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю9

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт141

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю9

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць