Грамадства

Пасажырскі вагон выставілі на продаж у Мінску

На электронныя таргі на пляцоўцы «ІПМ-Кансалт ацэнка» выставілі незвычайны лот — пасажырскі вагон нямецкай вытворчасці Görlitz тыпу Ammendorf (мадэль 47К), які быў пераабсталяваны ў вагон-салон, піша Office Life.

Аб'ект 1991 года выпуску знаходзіцца ў Мінску, непасрэдна на пуцях станцыі Мінск-Пасажырскі каля Прывакзальнай плошчы. Яго стартавы кошт складае 750 тысяч рублёў.

Каб прыняць удзел у таргах, патэнцыйным удзельнікам неабходна ўнесці задатак у памеры 37,5 тысячы рублёў. Крок аўкцыёну таксама складзе 37,5 тысячы рублёў ад цаны.

Будучаму ўладальніку варта ўлічыць: спраўнасць вузлоў і абсталявання ніхто не правяраў, а вывозіць вагон са станцыі давядзецца за ўласны кошт.

Электронныя таргі адбудуцца 28 ліпеня. Падаць заяўку на ўдзел можна да 17:00 27 ліпеня. Пераможцу дадуць 10 рабочых дзён на тое, каб забраць набыты вагон і падпісаць дагавор, а разлічыцца неабходна на працягу пяці дзён пасля падпісання дакументаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі59

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі59

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць