Хустка (або хуста) мае сапраўды вялікія памеры — 8×8 м — і выканана са штучнага шоўку ў цёплых адценнях.

На ёй можна ўбачыць галоўныя архітэктурныя славутасці Брэста: помнік тысячагоддзю горада, Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці, шпіль чыгуначнага вакзала, будынак Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, стылізаваныя ліхтары, піша БелТА.
Таксама на хустцы ёсць буслы і прысутнічае надпіс «Любімы Брэст».
«Гэтая хустка — наша прызнанне ў любові ўсім, хто жыве тут і хто прыязджае ў госці. Мы хацелі, каб яна стала не проста рэкордам, а новым візуальным сімвалам, які аб'ядноўвае сучасную моду і вечныя каштоўнасці», — распавялі стваральнікі.
Каментары