Свет22

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць

Журналісты ўкраінскага канала «Тэлебачанне Таронта» даследавалі жыццё і фінансавае становішча былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які пасля ўцёкаў з Украіны ў 2014 годзе жыве ў Расіі. Паводле расследавання, Януковіч разам са сваёй грамадзянскай жонкай Любоўю Паляжай можа жыць у Сочы, а сам былы кіраўнік Украіны нібыта карыстаецца чужым імем — «Алег Лявонаў», піша «Украінская праўда».

Віктар Януковіч у 2019 годзе. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin, File

Як сцвярджаюць журналісты, пасля ўцёкаў з Украіны група былых супрацоўнікаў дзяржаўнай аховы Украіны, якія знаходзяцца ў вышуку, пераехала ў Сочы і пачала працаваць у расійскай Федэральнай службе аховы. Магчыма, гэтыя людзі ахоўваюць Януковіча і яго блізкіх.

Разам з ахоўнікамі ў Расіі і за яе межамі падарожнічалі Любоў Садыкава (раней Паляжай), яе дачка Марыя Садыкава і сястра Любові Надзея Марэнцава.

Журналісты звязалі Любоў Садыкаву з комплексам «Благадаць» у Сочы на вуліцы Есауленкі. Гэты аб’ект раней называлі «дачай Януковіча». Маёнтак займае каля трох гектараў: там ёсць некалькі дамоў, вялікія цяпліцы, сад, капліца, вадаём і від на мора і горы.

Тэрыторыя маёнтка Януковіча ў Сочы. Скрыншот з відэа

Акрамя таго, у Садыкавай аформлены вялікі зямельны ўчастак побач з закінутым пансіянатам. Паводле расследавання, з 2015 да 2025 год яна афіцыйна працавала менеджаркай у адным з найбуйнейшых расійскіх аграпрамысловых комплексаў, атрымліваючы каля 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 640 даляраў) у месяц. Журналісты дапускаюць, што гэта магло быць толькі фармальнае працаўладкаванне.

Тэрыторыя маёнтка Януковіча ў Сочы. Скрыншот з відэа

За гэты час Садыкава атрымала ва ўласнасць каля 337 гектараў сельскагаспадарчай зямлі, якую потым здавала ў арэнду таму ж аграпрадпрыемству. За некалькі гадоў яна атрымала больш за 50 мільёнаў рублёў (каля 640 тысяч даляраў) ад арэнды і яшчэ амаль 14 мільёнаў рублёў (каля 179 тысяч даляраў) ад продажу нерухомасці.

У цэлым, паводле звестак журналістаў, за гады жыцця ў Расіі на Садыкаву былі аформленыя больш за 370 гектараў зямлі ў Сочы і больш за 2400 квадратных метраў нерухомасці: пяць кватэр, пяць дамоў і некалькі іншых памяшканняў. Сярод іх — дзве кватэры ў Маскве плошчай 102 і 147 квадратных метраў.

Таксама стала вядома, што ў 2024 годзе Садыкава зарэгістравала ў Сочы кампанію «Шчодрадар», аднак паводле фінансавай справаздачнасці ў 2025 годзе прадпрыемства атрымала страты каля двух мільёнаў рублёў (каля 25,6 тысячы даляраў).

Журналісты мяркуюць, што сам Віктар Януковіч можа падарожнічаць па Расіі пад імем «Алег Мікалаевіч Лявонаў». Яны, праўда, не знайшлі звестак пра чалавека з такім іменем — няма інфармацыі пра месца жыхарства, працу ці кантакты. Адзіныя супадзенні — дата нараджэння 9 ліпеня 1950 года, якая адпавядае даце нараджэння Януковіча, а таксама прозвішча Лявонаў, якое было дзявочым прозвішчам ягонай маці.

Расследаванне таксама закранула былую афіцыйную жонку Януковіча Людмілу. Журналісты знайшлі, што яе нумар тэлефона ў расійскім партале дзяржаўных паслуг з чэрвеня 2026 года пазначаны як нумар памерлай асобы. Аднак пацвярджэння яе смерці яны не выявілі.

Старэйшы сын Януковіча Аляксандр, паводле інфармацыі журналістаў, разам з жонкай і двума сынамі жыве ў Расіі пад прозвішчам Сакаловы. Да мая 2026 года ён нібыта меў доступ да расійскай сістэмы распазнавання і адсочвання асобаў, якой карыстаюцца спецслужбы.

Таксама паведамляецца, што ў 2022—2023 гадах Аляксандр Януковіч лётаў паміж Масквой і Сочы разам з кіраўніком 5‑й службы ФСБ Расіі Сяргеем Бяседай і яго намеснікам Анатолем Болюхам. Разам з імі, паводле даных расследавання, пад іншымі імёнамі падарожнічалі былы генеральны пракурор Украіны Віктар Пшонка і ягоная жонка.

Жонка Аляксандра Януковіча Алена, якая ў расійскіх дакументах фігуруе як Алена Сакалова, за гады жыцця ў Расіі набыла больш за 27 тысяч квадратных метраў нерухомасці, у тым ліку ў элітным пасёлку каля Масквы.

Пры гэтым, паводле звестак расійскага Пенсійнага фонду, яна з 2009 года лічыцца хатняй гаспадыняй. Нягледзячы на гэта, у 2024 годзе на яе банкаўскіх дэпазітах знаходзілася каля 3,5 мільёна даляраў. Акрамя расійскага грамадзянства, яна, як і два яе сыны, мае грамадзянства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Таксама журналісты высветлілі, што ўнук Віктара Януковіча — Віктар — у 2024 годзе меў на расійскіх рахунках амаль 5 мільёнаў даляраў.

Расследаванне сцвярджае, што сям’я былога ўкраінскага прэзідэнта пасля ўцёкаў працягвае жыць у Расіі, карыстаючыся значнымі фінансавымі рэсурсамі і магчымымі сувязямі з расійскімі структурамі.

Каментары2

  • Здравствуйте
    25.07.2026
    У нас сейчас немножечко поехала крыша, но это вы не переживайте, это поправится. Ваш, З.Ю Янукович.
  • В чём сила брат?
    25.07.2026
    Сила в слабости.

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам26

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Літвы: Пакуль Беларусь дапамагае Расіі, падставаў для скасавання санкцыяў няма7

Называлі «петушарамі», збілі нагамі ў прыбіральні. Удзельнік разагнанага фестывалю пад Расонамі расказаў, як гэта было17

Жыхара Смаленска пакаралі за каментары пра неабходнасць далучэння горада да Беларусі27

Прынцэса Даніі пачала служыць у арміі3

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па складзе прадуктаў адной з найбуйнейшых у Расіі сетак супермаркетаў18

Называўся супрацоўнікам КДБ і не толькі. Затрымалі супрацоўніка крамы алкаголю, які браў хабар як сілавік

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам26

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць