Грамадства

Палітвязням па справе «Зялёнай сеткі» далі па шэсць гадоў

Вынесены прысуд палітвязням Глебу Герасімовічу і Аляксандру Мількамановічу.

Суд прызначыў ім па шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф 500 базавых адзінак (па 22 500 рублёў). Мужчын абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), піша «Вясна».

Затрыманне і крымінальны пераслед фігурантаў звязаныя з рашэннем КДБ ад 30 ліпеня 2025 года аб прызнанні кааліцыі ініцыятыў Green Network (Зялёная сетка) «экстрэмісцкім фармаваннем». У спіс праектаў, аб'яднаных гэтай назвай, улады ўключылі ініцыятывы Belarus Beehive, «Зялёны Партал» і грамадскае аб'яднанне «Экадом».

Пра Герасімовіча і Мількамановіча таксама вядома, што яны з’яўляюцца заснавальнікамі беларускай стартап-школы Malimon.

Падчас следства меркавалася, што дзеянні Мількамановіча і Герасімовіча могуць быць кваліфікаваныя паводле арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але канчатковы прысуд быў вынесены за ўдзел у названым фармаванні.

Дакладныя акалічнасці крымінальнай справы і падрабязнасці судовага працэсу на гэты момант застаюцца невядомымі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць