Здарэнні1717

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

У мінскіх Навінках са стралянінай затрымалі злачынцаў, якія спадзяваліся скрасці з прыватнага катэджа ад 1,5 да 5 мільёна даляраў. «Белсат» высветліў па кадрах МУС, пра які дом вядзецца гаворка, а Belpol расказаў, хто жыве ў гэтым доме.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла пра затрыманне са стралянінай групы злодзеяў, якія 27 ліпеня спрабавалі абакрасці катэдж у Цэнтральным раёне Мінску.

Адзін з затрыманых сказаў на відэа Міністэрства ўнутраных спраў, што скрасці збіраліся ад 1,5 да 5 мільёна даляраў.

Дзе менавіта гэта адбылося, не паведамлялі. Але на кадрах сілавікоў відаць шпіль скандальнага Свята-Елізавецінскага манастыра і будынкі на вуліцы Ярашэвіцкай у раёне Навінкі. З кадраў сілавікоў можна вызначыць канкрэтны дом.

Пра аперацыю распавёў Уладзімір Кубракоў — намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Мінску, сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Ён стаіць на фоне будынка з пазнавальнымі рысамі.

Фон за ягонай спінай размыты, але вуліцу і нумар дома магчыма прачытаць. Паказвалі таксама электронны замок і плот дома — на панараме «Яндэкс Картаў» бачна, што такі замок на тым самым доме за спінай сына міністра. Паказалі і гараж таго дома, у якім стаіць шэры BMW.

Будынкі на гэтай вуліцы не фігуравалі ў расследаваннях аб карупцыі і нерухомасці чыноўнікаў. «Белсат» спытаў арганізацыю Belpol, хто жыве ў доме.

Паводле звестак, дасяжных Belpol, у доме зарэгістраваныя пяць чалавек з аднолькавым прозвішчам: дарослыя Уладзімір і Юлія Мяцельскія, а таксама тры хлопцы — імаверна, іхныя дзеці (два па бацьку Уладзіміравічы, у старэйшага 19‑гадовага імя па бацьку не супадае з імем па бацьку іншых дзяцей і самога Уладзіміра).

50‑гадовы Уладзімір Мяцельскі прынамсі з 2016 года працаваў у Беларусбанку выканаўчым дырэктарам, выступаў у медыя ад імя банку. На момант публікацыі ён не значыцца ў ліку кіраўніцтва банку.

Затое ў расійскай банкаўскай сістэме з'явіўся Уладзімір Мяцельскі — дырэктар дэпартамента развіцця бізнэсу з міжнароднымі кліентамі Промсвязьбанка, адказны за Беларусь і Узбекістан. 

40‑гадовая Юлія Мяцельская да 2019 года працавала ў ТАА «Эмерсіс Трэйд», пасля значыцца беспрацоўнай.

Чаму ў сейфе гэтага дома спадзяваліся знайсці мільёны даляраў, невядома.

Каментары17

  • Отец Засандалий
    29.07.2026
    Центральный район - поле чудес. Одним - гараж отремонтировать нельзя, другим - целые общественнве проезды для транспорта передают в частную собственность. Что делать с чудесами Господними?
  • Союзное государство во всей красе
    29.07.2026
    Братушки, Русский мир стучится в дверь к строителям союзного государства. ))) Что построили, то и получили.
  • Дальше всё понятно
    29.07.2026
    Сейчас бандитов передадут России, там они откупятся от суда, и продолжат своё дело. Будут и дальше делать бандитские набеги на богатые районы Минска.
    Спокойная жизнь минских чиновников - миллионеров закончилась навсегда.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць