Вайна11

Украінскія атакі на расійскія НПЗ сталі больш эфектыўнымі дзякуючы новай тактыцы

Украіна змяніла падыход да ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Расіі. Замест масаваных атак цяпер робіцца стаўка на дакладныя ўдары па найбольш уразлівых элементах нафтаперапрацоўчых заводаў. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на вайскоўцаў і спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы такіх аперацый.

Фота ілюстрацыйнае 

Паводле інфармацыі выдання, новая тактыка дазваляе выводзіць прадпрыемствы са строю на больш працяглы час, што ў выніку робіць аднаўленне больш дарагім і складаным для Расіі.

Аператары ўкраінскіх беспілотнікаў расказалі, што выбар цэляў адбываецца не выпадкова. Перад ударамі праводзіцца тэхнічны аналіз, у якім удзельнічаюць інжынеры-энергетыкі і спецыялісты нафтавай галіны. Яны дапамагаюць вызначыць, якія вузлы НПЗ з’яўляюцца найбольш важнымі і якія дэталі будзе складаней за ўсё замяніць.

Пры планаванні аперацый улічваюцца розныя сцэнарыі. Калі беспілотнік не можа паразіць асноўную цэль з-за працы расійскай супрацьпаветранай абароны або праблем з навігацыяй, яму задаюць запасныя варыянты — іншыя загадзя вызначаныя аб’екты.

Асноўная мэта такой стратэгіі — не проста нанесці шкоду асобнаму заводу, а парушыць працу ўсёй звязанай энергетычнай сістэмы. Украінскія спецыялісты разглядаюць расійскую інфраструктуру як сетку ўзаемазалежных аб’ектаў: НПЗ, электрападстанцый і ліній электраперадачы.

Аналітыкі адзначаюць, што Украіна стварае падрабязныя карты расійскай энергасістэмы і шукае так званыя вузлавыя пункты — месцы, пашкоджанне якіх можа выклікаць значныя збоі ва ўсёй сістэме. Асаблівая ўвага надаецца абсталяванню, якое цяжка хутка замяніць.

Акрамя таго, украінскія падраздзяленні беспілотнікаў пачалі наносіць паўторныя ўдары па адных і тых жа важных элементах НПЗ да таго, як расійскія спецыялісты паспеюць завяршыць рамонт. Гэта не дазваляе прадпрыемствам цалкам аднавіць працу.

Раней асноўнай цэллю для ўдараў былі таксама буйныя нафтавыя сховішчы. Для іх паражэння выкарыстоўваліся боепрыпасы з асколкавымі элементамі.

Як падкрэслівае Financial Times, украінскія і расійскія інжынеры добра разумеюць асаблівасці энергетычнай інфраструктуры адзін аднаго, паколькі абедзве краіны атрымалі шмат у чым падобныя савецкія прамысловыя сістэмы.

Наступствы ўдараў ужо адчуваюцца ў Расіі. У краіне працягваецца паліўная напружанасць, звязаная са зніжэннем магчымасцяў асобных НПЗ. Расійскія ўлады рыхтуюць меры для пашырэння імпарту дызельнага паліва пасля таго, як ужо пачалі закупляць бензін у Беларусі, Казахстана і Індыі.

Гэта адбываецца на фоне таго, што раней Расія была адным з найбуйнейшых экспарцёраў дызельнага паліва. Значная частка вырабленага дызелю пастаўлялася за мяжу, але цяпер частку рэсурсаў даводзіцца перанакіроўваць на ўнутраны рынак.

Каб не дапусціць дэфіцыту ў Маскоўскім рэгіёне, Расія павялічвае пастаўкі паліва з Сібіры і закупкі ў Беларусі. Аднак на агульнанацыянальным узроўні праблемы з забеспячэннем палівам працягваюць захоўвацца.

Каментары1

  • інвестыцыі ва Украінскія дроны спрацавалі
    29.07.2026
    "дзякуючы новай тактыцы" мае інвестыцыі ва Украінскія дроны спрацавалі )

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць