Увечары 4 жніўня на 29‑м кіламетры аўтадарогі Масток — Дрыбін — Горкі адбылася дарожна-транспартная аварыя са смяротным вынікам, паведаміла УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама
52‑гадовы кіроўца аўтамабіля Audi на дарозе не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў мотаблок, які рухаўся ў тым жа напрамку.
У выніку сутыкнення 60‑гадовы кіроўца мотаблока атрымаў смяротныя траўмы і загінуў на месцы здарэння.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Сілавікі высвятляюць усе акалічнасці і прычыны аварыі.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары