Грамадства

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

У выніку работы, якія звычайна патрабуюць адключэння гарачага водазабеспячэння на восем гадзін, занялі менш за паўгадзіны.

Эксперыментальную ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў правялі 4 жніўня ў жылым доме па адрасе: вул. Бялецкага, 14/2, пішуць Мінск-навіны.

— Пакуль праводзім гэта ў якасці эксперыменту і адсочваем вынікі. Калі тэхналогія сапраўды пакажа сваю эфектыўнасць, будзем укараняць яе па ўсім горадзе. Такі падыход асабліва важны для сацыяльных аб'ектаў — бальніц, дзіцячых садкоў, радзільных дамоў, дзе неабходна выключыць верагоднасць адключэння спажыўцоў ад гарачага водазабеспячэння. Акрамя таго, ён будзе карысны і пры аварыйных сітуацыях. Тэхналогія дазваляе скараціць выдаткі, паменшыць выкарыстанне чалавечых рэсурсаў і час, неабходны для правядзення работ, — адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

У выніку работы, якія звычайна патрабуюць адключэння гарачага водазабеспячэння на восем гадзін, занялі менш за паўгадзіны.

Нядаўна падобны эксперымент быў праведзены на ўчастку цеплатрасы, а цяпер — у жылым доме, для трубаправода з гарачай вадой.

— У гэтым доме сеткі цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння ўжо адпрацавалі свой нарматыўны тэрмін службы і падлягаюць замене. Каб выканаць гэтыя работы без адключэння спажыўцоў ад паслуг, мы выкарыстоўваем новую для нас тэхналогію. Работы прайшлі ў штатным рэжыме і былі паспяхова завершаныя, — расказаў дырэктар «Мінсккамунцепласеткі» Андрэй Вірачкін.

Падобныя тэхналогіі ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваюць спецыялісты прадпрыемства «Мінгаз». «Мінсккамунцепласетка» вырашыла адаптаваць іх для работы на цеплавых сетках і сетках гарачага водазабеспячэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць