За мінулы тыдзень узятыя 958 проб вады вадаёмаў у месцах масавага купання краіны. З іх 12 не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках і 36 — па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі, прывялі даныя ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У выніку абмежавана купанне дзяцей на наступных пляжах:
- пляж на сажалцы ў аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна;
- пляж на сажалцы Брады ў Магілёве;
- пляж на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве;
- пляж на возеры Гусінае ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна;
- пляж возера санаторыя «Шыннік» ТАА «Белшына» ў Бабруйску;
- пляж на рацэ Друць у раёне сквера «Спуск да ракі» ў Круглым;
- пляж на Цяцерынскім вадасховішчы паблізу вёскі Шупені Круглянскага раёна.
Прыпынена купанне дзяцей і дарослых на наступных пляжах:
- гарадскі пляж на рацэ Дняпро ў Магілёве;
- пляж на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна;
- пляж на вадасховішчы Рудзея ў вёсцы Гародня Магілёўскага раёна;
- гарадскі пляж, размешчаны на правабярэжжы ракі Дняпро паблізу лядовай арэны Шклова;
- гарадскі пляж у раёне вусця штучнага канала ад ракі Ведрыч у Рэчыцы.
Забароненыя купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту:
- пляж на сажалцы ў вёсцы Сухаўляны Гродзенскага раёна;
- пляжы на рацэ Дняпро ў Жлобіне ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву і ў парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі»;
- зоны купання №1 і №2 возера Юбілейнае ў Гродне.
У той жа час знятыя абмежаванні на купанне на наступных зонах рэкрэацыі:
- пляж на сажалцы паблізу вуліцы Лермантава ў Хойніках;
- пляжы на рацэ Нёман ва ўрочышчах Ласосна і Пышкі ў Гродне;
- адцінак прыбярэжнай зоны затокі ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве;
- пляж на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.
Маніторынг бяспекі вады працягваецца на працягу ўсяго купальнага сезона. Пры атрыманні вынікаў лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады гігіенічным нарматывам, абмежаванні аператыўна пераглядаюцца.
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары