Здарэнні33

Турысты скралі намёт, бо не знайшлі начлег у Мінску

Хацелі потым вярнуць, але заведзена крымінальная справа.

28‑і і 30‑гадовы мужчыны прыехалі ў Мінск як турысты. Увечары яны выпілі ў бары, пасля чаго пайшлі ў хостэл, дзе не аказалася свабодных месцаў. Тады замежнікі вырашылі правесці ноч у адным з гарадскіх паркаў, пішуць Мінск-навіны.

Па дарозе яны праходзілі міма стаянкі на вуліцы Нававілінскай і пачалі цягнуць за ручкі прыпаркаваных аўтамабіляў. Дзверы Toyota былі незамкнутыя. Мужчыны праніклі ў салон і забралі заплечнік і мяшок з рэчамі.

Сярод скрадзенага былі адзенне, тэлефон, налобны ліхтарык, бесправадная калонка, палатка, спальнік, зарадныя прылады, ручнікі і іншыя рэчы. З дапамогай скрадзенага турыстычнага рыштунку замежнікі ўладкаваліся на начлег пад кустом за некалькі сотняў метраў ад стаянкі. Яны таксама скарысталіся знойдзеным у машыне паўэрбанкам.

Раніцай мужчыны сабралі рэчы і, як яны пазней сцвярджалі, вырашылі вярнуць іх назад. Аднак аўтамабіля на стаянцы ўжо не было.

Праз некалькі дзён турыстаў затрымалі на вуліцы Зыбіцкай. Адзін з іх, убачыўшы міліцыянераў, паспрабаваў збегчы.

Рэчы належалі мінчаніну, які збіраўся на мотафестываль і загадзя падрыхтаваў неабходны рыштунак, аднак забыўся замкнуць аўтамабіль. Шкода склала 1185 рублёў.

Абвінавачаныя цалкам прызналі віну і раскаяліся. Іх абвінавачваюць у крадзяжы, здзейсненым групай асоб. Па гэтым артыкуле прадугледжана да чатырох гадоў пазбаўлення волі. На час расследавання абодвух узялі пад варту.

Каментары3

  • off h
    23.08.2026
    Адкуль прыехалі?
  • Ватнікі у́ сваем стылі!....
    23.08.2026
    off h, а што, незразумела?)
    Адтуль і прыехалі!
  • Земляк
    24.08.2026
    off h, Родственники Лелика з-пад Лимасола.

Цяпер чытаюць

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць