Грамадства22

Чэшскі суд адмяніў адмову ў міжнароднай абароне 23‑гадоваму беларусу Якаву Кудзялевічу, які правёў 73 дні ў коме

21 жніўня суд разгледзеў апеляцыю на адмову ў міжнароднай абароне 23‑гадоваму беларусу Якаву Кудзялевічу і вынес рашэнне на карысць маладога чалавека.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў ягоны бацька Дзмітрый Кудзялевіч.

— Рашэнне на нашу карысць! Наглядны прыклад, як незалежна адна ад адной працуюць дзве галіны ўлады — судовая і выканаўчая, — напісаў Кудзялевіч.

Якаў Кудзялевіч пакінуў Беларусь пасля пратэстаў 2020 года, калі яму было 17 гадоў. Ён некалькі гадоў вучыўся ў Чэхіі, аднак пазней сутыкнуўся з праблемамі легалізацыі і падаў заяву на міжнародную абарону. Ягоны бацька Дзмітрый жыве ў Польшчы.

Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі першапачаткова адмовіла маладому чалавеку ў абароне, пасля чаго рашэнне было абскарджана ў судзе.

На пачатку красавіка сын перастаў кантактаваць з бацькам. У выніку Якава знайшлі без прытомнасці на падлозе ў ягоным пакоі ў прыёмным цэнтры для мігрантаў, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне. Паводле дактароў Якаў прыняў шэраг медычных прэпаратаў і знаходзіўся без прытомнасці адзін каля сутак. Хлопца тэрмінова перавезлі ў шпіталь. У коме ён правёў 73 дні, а ў канцы чэрвеня выйшаў з яе.

Дзмітрый Кудзялевіч расказваў, што яму 24 чэрвеня нечакана патэлефанавала жонка і сказала: «Дзмітрый, з табой хоча пагаварыць сын. Для мяне гэта было як гром сярод яснага неба. 73 дні сын знаходзіўся ў глыбокай коме. І калі я ўзяў слухаўку, ён кажа: «Добры дзень, тата». Гэта цяжка перадаць, наколькі гэта было моцна і пранікліва».

Каментары2

  • Харунжы
    23.08.2026
    Трымайся , Як , здароу́я табе , братка !
  • Крок наперад і 2 крокі назад
    29.09.2026
    На жаль, у Чэхіі Суд не дае міжнародную абарону, а толькі адмяняе рашенне 2 інстанцыі, а гэта значыць справа аб наданні статусу уцекача будзе зноў разглядацца дзе і пачыналася... Барацьба працягваецца... а беларускім праваабаронцам за "працу" адзнака -2(мінус два). Падставы працесу павінен ведаць кожны Беларус.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць