Спорт

Названы склад зборнай на матчы з Сан-Марына і Албаніяй

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Віктар Ганчарэнка абвясціў склад каманды на заключныя матчы групавога этапу Лігі нацый.

Брамнікі — Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Фёдар Лапавухаў («ЦСКА Сафія», Балгарыя), Андрэй Кудравец («Дынама Мінск»).

Абаронцы — Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Расія), Захар Волкаў, Кірыл Гоманаў (абодва — «МЛ Віцебск»), Глеб Шаўчэнка («Тарпеда Масква», Расія), Раман Бегуноў, Уладзіслаў Калінін (абодва — «Дынама Мінск»), Іван Ціхаміраў («Іслач»), Антон Лукашоў («Арэнбург», Расія).

Паўабаронцы — Макс Эбонг («ЦСКА Сафія», Балгарыя), Валерый Грамыка, Валерый Бачароў, Арцём Канцавы (усе — «МЛ Віцебск»), Аляксандр Сялява («Дынама Мінск»), Арцём Шуманскі («Акрон», Расія), Антон Кавалёў («Факел», Расія), Кірыл Зіновіч («Дынама Махачкала», Расія), Аляксандр Свірэпа («Іслач»).

Нападнікі — Віталь Лісаковіч («Табол», Казахстан), Герман Баркоўскі («Палонія Варшава», Польшча), Трафім Мельнічэнка («Порту», Партугалія), Карэн Варданян («Дынама Мінск»), Цімафей Сіманенка («Гомель»).

12 лістапада зборная Беларусі правядзе выязны матч супраць каманды Сан-Марына (22:45), а 15 лістапада ў намінальна хатняй гульні прыме ў Будапешце зборную Албаніі (20:00).

Пасля чатырох тураў сітуацыя ў нашай групе наступная: Албанія — 9, Беларусь, Фінляндыя — 7, Сан-Марына — 0.

Пераможца групы выходзіць у дывізіён В, а каманда, што зойме другое месца ў групе, будзе гуляць пераходны матч з камандай, што фінішуе чацвертай у адной з гуп дывізіёна В. Зараз там чацвертыя месцы займаюць зборныя Паўночнай Македоніі, Грузіі, Ізраіля і Румыніі.

І агулам дывізіён В куды весялейшы за панылоту дывізіёна С, дзе выступае Беларусь.

Там наступнымі супернікамі Беларусі могуць стаць Украіна, Польшча, Шатландыя, Боснія, Швецыя і Славенія. Але гэта ўжо праз два гады.

А ў пачатку снежня пройдзе лёсаванне групавога турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе, які адбудзецца ў Вялікабрытаніі (Англія, Уэльс і Шатландыя) і Ірландыі.

Для адборачнага турніру будуць сфармаваныя шэсць групаў па чатыры зборныя і шэсць па пяць зборных. 12 пераможцаў груп аўтаматычна кваліфікуюцца, а каманды, што зоймуць другія месцы і некалькі шчасліўчыкаў з Лігі нацый будуць прабівацца праз стыкавыя матчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць