«Інтэр Клуб Эскальдэс» з Андоры ў серыі пенальці перамог «Дрыту» з Косава ў матчы ў адказ раўнду плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Такім чынам, клуб з Андоры ўпершыню ў гісторыі выйшаў у асноўны этап еўракубкаў.
У першым матчы каманды не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю з лікам 2:2.
Раней у трэцім кваліфікацыйным раўндзе «Інтэр Клуб Эскальдэс» разграміў эстонскую «Флору» з агульным лікам 6:0.
Таксама ў асноўным раўндзе Лігі канферэнцый згуляе і клуб з Гібралтара. «Лінкольн Рэд Імпс» прайшоў паўночнаірландскі «Ларн».
Беларускія клубы да асноўнага раўнду не дабраліся, спыніўшыся ў папярэднім трэцім раўндзе кваліфікацыі.
Лёсаванне асноўнага раўнду Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый пройдзе сёння.
Каментары