Ніводная з беларускіх тэнісістак не здолела прайсці кваліфікацыю US Open
Вылецелі ўсе тры.

Аляксандра Сасновіч, фота Мінспорту
Апошняй надзеяй была Аляксандра Сасновіч, якая не здолела выйсці ў фінал кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе US Open).
У другім кваліфікацыйным раўндзе беларуска саступіла чэшскай тэнісістцы Вендуле Вальдманавай, якая займае 165‑ю пазіцыю, — 7:5, 3:6, 1:6.
Раней турнір пакінулі яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Ірына Шымановіч і Алена Фалей.
У асноўным турніры US Open, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 30 жніўня па 13 верасня, Беларусь прадставіць Арына Сабаленка, якая выйграла турніры ў 2024 і 2025 гадах. Але сёлета толькі трэці тытул запар дапаможа беларусцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу, які Арына ўтрымлівае з 19 кастрычніка 2024 года.
Каментары