Культура1212

На могілках у Мінску знеслі старыя крыжы і агароджы. Замест іх ставяць безаблічныя бетонныя падгалоўнікі

Лошыцкія могілкі сталі чарговым аб'ектам камунальнага добраўпарадкавання ў сталіцы. Там дэмантуюць і ўтылізуюць помнікі і каваныя крыжы сярэдзіны мінулага стагоддзя, усталёўваючы на іх месцы стандартныя бетонныя падгалоўнікі, якія не захоўваюць ні фотаздымкаў, ні рэлігійнай прыналежнасці памерлых.

Лошыцкія могілкі пасля зносу старых крыжоў і агароджаў, а таксама замены іх на бетонныя падгалоўнікі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Як паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына», чарговай ахвярай так званага добраўпарадкавання сталі старыя Лошыцкія могілкі, размешчаныя ў жылым раёне Чыжоўка.

Гэты некропаль быў заснаваны ў 1821 годзе і да апошняга часу заставаўся адным з нешматлікіх захаваных узораў вясковых пахаванняў у межах Мінска. За мінулае стагоддзе там сфарміраваўся пласт пахавальнай культуры з арыгінальнымі каванымі крыжамі і саматужнымі помнікамі 1930— 1950‑х гадоў. Сёння гэтыя аб'екты масава дэмантуюцца.

Старыя каваныя крыжы і саматужныя помнікі Лошыцкіх могілак да пачатку дэмантажу. Фота: ритуал.бел
Старыя каваныя крыжы і саматужныя помнікі Лошыцкіх могілак да пачатку дэмантажу. Фота: ритуал.бел

Наўзамен зрэзаных агароджаў і спілаваных крыжоў, якія ўтылізуюцца як будаўнічае смецце, на месцы пахаванняў ставяць стандартныя шэрыя пліты.

Як заўважаюць актывісты, пры такой замене цалкам губляецца індывідуальнасць пахавання і рэлігійная прыналежнасць памерлых, паколькі традыцыйныя хрысціянскія сімвалы замяняюцца на свецкія таблічкі.

Разам са старымі помнікамі беззваротна знікаюць і фотамедальёны — часам адзіныя фотаздымкі асоб, якія пахаваныя на могілках. Акрамя таго, пры механічным пераносе тэкставай інфармацыі на новыя бетонныя пліты нярэдка дапускаюцца фактычныя памылкі ў імёнах і датах жыцця.

Старыя каваныя крыжы і саматужныя помнікі Лошыцкіх могілак да пачатку дэмантажу. Фота: ритуал.бел

Масавы знос старых надмагілляў і агароджаў тлумачыцца выключна прагматычнымі мэтамі. Шчыльная хаатычная забудова старых могілак ускладняе іх абслугоўванне. Знос цесна расстаўленых агароджаў дазваляе камунальным службам бесперашкодна выкарыстоўваць трымеры і газонакасілкі.

Пры гэтым дэмантаж праводзіцца без нагляду з боку гісторыкаў і некрапалістаў. Такі падыход вядзе да фізічнай страты матэрыяльных аб'ектаў, якія з'яўляюцца гістарычнымі сведкамі мінулых эпох.

Лошыцкія могілкі пасля зносу старых крыжоў і агароджаў, і замены іх на бетонныя падгалоўнікі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Лошыцкія могілкі пасля зносу старых крыжоў і агароджаў, і замены іх на бетонныя падгалоўнікі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Практыка падобнага добраўпарадкавання набыла ў Мінску сістэмны характар. Па аналагічнай схеме з поўнай заменай арыгінальных помнікаў на ўніфікаваныя пліты раней былі пераробленыя Крупецкія і Вайсковыя могілкі. Цяпер такі фармат работ распаўсюдзіўся на Козыраўскі і Лошыцкі некропалі.

Наступным аб'ектам, дзе можа быць рэалізаваны падобны сцэнар абязлічвання, называюць Кальварыйскія могілкі.

Каментары12

  • Беларус
    01.09.2026
    те по вашему облагораживание захорошений - плохо?
  • .
    01.09.2026
    Наколькі можна судзіць па фота, можна без сціпласці і белалускай хітразачосанасці прама сказаць - у дадзеным выпадку знішчаюцца менавіта каталіцкія могілкі.
  • Misanthrope
    01.09.2026
    Rampapam , давайце будзем шчырымі: на беларускіх могілках ужо даўно поўная анархія ў знешнім выглядзе. Крывыя агароджы усіх колераў вясёлкі, рознай вышыні, ніякай геаметрыі нават унутры могільніка як такога. Амаль заўсёды выглядае дэпрэсіўна і запушчана. Таму нейкая разумная ўніфікацыя і нармальнае азеляненне – гэта нармальная ідэя. Ды і фатаграфіі на помніках гэта проста дзікасць, тыповая постсавецкая культура. У Еўропе такога амаль нідзе не ўбачыш, затое ў расеі (а мы і не думалі 😁) гэта цалкам звычайная справа. Нагода задумацца...

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі43

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі43

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць