Свет22

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве

Кампанія, якую кантралявалі беларусы, далучылася да праекта Агенцтва касмічнай праграмы Еўрасаюза, піша LRT са спасылкай на Службу расследаванняў фінансавых злачынстваў Літвы. Гэта справакавала ўвагу да іх і расследаванне.

Фота: EUSPA

Віленскі акруговы суд прызнаў двух грамадзян Беларусі вінаватымі ў махлярстве з еўрапейскім фінансаваннем. Праз кампанію ў Літве яны атрымалі 447 тысяч еўра на распрацоўку высокадакладнай спадарожнікавай навігацыі, але схавалі свае сувязі з падсанкцыйнай расійскай кампаніяй, якая стварала і выпрабоўвала навігацыйныя чыпы для вайсковых патрэб.

Кампанія, якую кантралявалі беларусы, далучылася да праекта Агенцтва касмічнай праграмы Еўрасаюза (EUSPA). Яго мэтай была распрацоўка прыёмнікаў, якія выкарыстоўваюць высокадакладны сігнал еўрапейскай спадарожнікавай сістэмы Galileo.

Такія прылады планавалася выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы — напрыклад, для дакладнага кіравання трактарамі і іншай тэхнікай. Агульны бюджэт праекта перавышаў мільён еўра. EUSPA пагадзілася прафінансаваць больш за 745 тысяч еўра, з якіх літоўская кампанія паспела атрымаць 447 272 еўра.

Каб атрымаць грошы, кампанія задэкларавала, што не звязаная з людзьмі і арганізацыямі пад санкцыямі і што на яе не распаўсюджваюцца абмежаванні Еўрасаюза.

Аднак следства высветліла, што фактычнымі кантралёрамі прадпрыемства заставаліся двое беларусаў. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну фармальным кіраўніком кампаніі зрабілі іх сваяка, які мае грамадзянства ЗША і Літвы. Паводле следства, так яны спрабавалі абысці абмежаванні ЕС, уведзеныя для грамадзян Беларусі.

Высветлілася таксама, што абодва займалі кіроўныя пасады ў расійскай кампаніі, якая трапіла пад санкцыі Еўрасаюза. Яна займалася распрацоўкай і выпрабаваннямі чыпаў спадарожнікавай навігацыі для вайсковага выкарыстання. Адзін з асуджаных у 2020—2021 гадах атрымаў таксама расійскае грамадзянства.

Такім чынам, справа тычылася не толькі незаконнага атрымання еўрапейскіх грошай. Падаўшы ілжывыя звесткі, звязаныя з расійскай вайсковай прамысловасцю асобы атрымалі доступ да фінансавання, рынку ЕС і прасторавых геазвестак. Пры гэтым следства не сцвярджае, што распрацоўкі або звесткі былі перададзеныя Расіі.

Абодва беларусы прызналі віну і цалкам кампенсавалі нанесеную шкоду — 447 272 еўра. Якое менавіта пакаранне ім прызначыў суд, у паведамленні не ўдакладняецца.

Каментары2

  • Цікаўны
    01.09.2026
    Ну дык а чаму не назваць - што гэта за кампанія, што гэта за "беларусы" ? Га?
  • Stary Litwin
    01.09.2026
    Літве даўно час цалкам закрыць мяжу з Беларуссю.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць