Парламент Эстоніі абраў новым прэзідэнтам 51‑гадовую юрыстку Юле Мадзісе, якая з 2015 года займае пасаду канцлера права. У кастрычніку яна заменіць на гэтай пасадзе Алара Карыса.

Падчас тайнага галасавання Мадзісе падтрымалі 71 з 78 дэпутатаў парламента. Для перамогі неабходна было набраць не менш за 68 галасоў.
Юле Мадзісе стане другой жанчынай-прэзідэнткай Эстоніі. Раней гэтую пасаду ў 2016—2021 гадах займала Керсці Кальюлайд.
Мадзісе мае адукацыю ў галіне права: атрымала ступені бакалаўра і магістра ў Тартускім універсітэце, а таксама доктарскую ступень па дзяржаўным кіраванні ў Талінскім тэхнічным універсітэце. На пасадзе канцлера права яна ўзначальвала незалежны орган, які сочыць за захаваннем законаў і выконвае функцыі амбудсмена.
Прэзідэнт у Эстоніі выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары