Спорт22

Беларусаў вярнулі ў міжнародны баскетбол

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) адмяніла абмежаванні для беларускіх і расійскіх спартсменаў і баскетбольных афіцыйных асоб.

Фота: magnific.com

Цяпер беларускія і расійскія баскетбалісты, трэнеры, суддзі, камісары і іншыя прадстаўнікі змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай FIBA.

Рашэнне распаўсюджваецца як на звычайны баскетбол, так і на баскетбол 3×3. Прадстаўнікоў Беларусі і Расіі таксама можна будзе прызначаць на розныя афіцыйныя пасады ў міжнародных турнірах.

FIBA прыняла такое рашэнне з улікам рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб адмене абмежаванняў для спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Пры гэтым пытанне вяртання ў міжнародныя турніры нацыянальных зборных і клубных каманд дзвюх краін пакуль застаецца адкрытым. FIBA плануе распрацаваць адпаведны план, а канчатковае рашэнне павінна быць прынята на пасяджэнні Цэнтральнай рады арганізацыі ў снежні 2026 года.

Беларускія баскетбалісты не ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах з 2022 года.

Каментары2

  • Тамаш
    02.09.2026
    Як хутка свет забыўся на гітлерай і піначэтаў… Грошы і толькі. Але ёсць надзея, што каманды не прымуць удзел у спаборніцтвах з падкладкамі бандытаў.
  • Жвір
    02.09.2026
    Беларуская жаночая зборная некалі добра гуляла, была адной з топавых каманд у Еўропе. Ня так даўно тое было. А вось мужчынская... Хіба што моладзевая, часоў Куля ды Мешчаракова... Толькі гэта было ўжо у-га калі...

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ23

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць