Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа
«Самая недарэчная сітуацыя, якая магла здарыцца з беларускім брэндам адзення», — скардзіцца ў інстаграме стваральніца Up to you Таццяна Хахлова.

Брэнд адзення Up to you нядаўна распрацаваў новыя лангслівы. На грудзях — бусел, на рукаве — цытата Якуба Коласа, па якой ужо не адно пакаленне беларускіх школьнікаў піша сачыненні: «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш».
— Дызайнерка нам зрабіла макет, мы ўсё праверылі, узгаднілі, адправілі на вышыўку. Але з вышыўкі гэтыя лонгі прыйшлі да нас з мяккім знакам — у літаральным сэнсе. І атрымалася: «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраешЬ». Самая грубая памылка, якую можна зрабіць у беларускай мове.
Такіх лангсліваў адшылі 50 штук — Таццяна забрала іх з крамы. Кажа, што не ведае, што цяпер з імі рабіць.
Відэа стала вірусным. Пабачыла яго і дызайнерка, якая рабіла макет — кажа, ледзь інфаркт не атрымала, калі пачула пра мяккі знак, але пераправерыла свой варыянт і супакоілася.
А ў каментарах накідалі варыянтаў рашэння праблемы: «Дашыйце выпраўленне чырвонай ніткай у школьным стылі. Закрэсліце чырвоным колерам», «Прадавайце расіянам», «Вышыйце сэрца ў канцы, калі гэта магчыма», «Зараз у модзе дзіравыя рэчы, выразайце», «Калі гэта можна перавышыць, то з мяккага знака можна зрабіць колас. Гэта будзе і па-беларуску, і з намёкам на аўтара».
«Яшчэ міліметр — і будзе попу бачна»: беларускі зноў абураюцца дзіцячымі калготкамі Conte
Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў
Мілане
Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць
Каментары