Свет44

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?

Рэйтынг грунтуецца на міжнароднай базе HydroLAKES, якая змяшчае інфармацыю пра азёры ва ўсім свеце. У яе ўключаныя азёры плошчай не менш за 0,1 кв. км, пры гэтым вадасховішчы і штучна створаныя вадаёмы не ўлічваюцца, піша thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі налічваецца 1420 азёр, і з гэтым паказчыкам наша краіна заняла 31‑е месца ў свеце. 

Што тычыцца нашых суседзяў, то Расія займае 2‑е месца ў свеце. На яе тэрыторыі налічваецца 201 240 азёр. Украіна займае 14‑е месца з 4915 азёрамі. Польшча размясцілася на 15‑м месцы (3717 азёр), Літва — на 35‑м (1094 возера), а Латвія — на 44‑м (845 азёр).

Лідарам рэйтынгу з вялізным адрывам з'яўляецца Канада (879 763 азёры). Трэцюю пазіцыю займаюць ЗША з 102 519 азёрамі. Кітай знаходзіцца на чацвёртым месцы (23 751 возера), Швецыя — на пятым (22 576 азёр).

У ніжняй частцы рэйтынгу знаходзяцца краіны, дзе налічваецца ўсяго па адным прыродным возеры. Да іх адносяцца Сейшэльскія астравы, Каморскія астравы, Катар і Бахрэйн.

Каментары4

  • .
    07.09.2026
    Калі падлічваць колькасць азёр на плошчу, то краіны Балтыі дакладна абгоняць Беларусь. А на першых месцах будуць краіны Фінаскандыі і Канада.
  • Кол
    07.09.2026
    А колькасьць вады ў азёрах на аднаго жыхара дзяржавы вымераць не спрабавалі ? Эстонцы ўсіх апярэдзяц у Еўропе !
  • Жвір
    07.09.2026
    Сахара, нічога дзіўнага, у сувязі з глябальным пацяпленьнем клімату, пачалі ўжо падлічваць, у каго большыя запасы пітной вады. Адсюль і вось. А вы думалі, што ад няма чаго рабіць ?

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы6

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў8

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы6

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць