Гісторыя33

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі

Археолагі падчас даследаванняў каля Сафійскага сабора ў Полацку знайшлі магутны цагляны падмурак заходняй вежы, які сыходзіць на глыбіню 3,6 метра. Даследаванні праводзіць экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай перад пачаткам маштабнай рэстаўрацыі храма, піша Times.by.

З асабістага архіва Аляксея Коца

Як расказаў археолаг, старшы выкладчык кафедры гісторыі і сацыяльна-гуманітарных навук ПДУ Аляксей Коц, каля заходняй вежы заклалі два шурфы. Даследчыкі хацелі высветліць, на якой глыбіні знаходзіцца падмурак помніка і на які грунт ён абапіраецца.

З асабістага архіва Аляксея Коца

У выніку выявілася вельмі масіўная цагляная канструкцыя, якая даходзіць да глыбіні 3,6 метра. Па словах археолага, гэта сведчыць пра сур’ёзнасць канструктыўных рашэнняў, выкарыстаных пры будаўніцтве.

З асабістага архіва Аляксея Коца

Падчас археалагічных работ даследчыкі знайшлі розныя старажытныя цагліны-плінфы з выявамі і знакамі. Сярод іншых знаходак — невялікі ўніяцкі нагрудны крыж XVIII стагоддзя, гузік XIX стагоддзя, савецкія манеты, фрагменты керамічнага посуду і іншыя артэфакты.

З асабістага архіва Аляксея Коца

Раней экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо выявіла каля Сафійскага сабора фрагменты сцяны XII стагоддзя.

Сафійскі сабор цяпер актыўна даследуюць перад рэстаўрацыяй. У маі Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік абвясціў тэндар на правядзенне рэстаўрацыйных работ.

Рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы ў Сафійскім саборы запланаваныя на 2026—2028 гады.

Каментары3

  • І у́сё?)
    15.09.2026
    Сярод іншых знаходак — невялікі ўніяцкі нагрудны крыж XVIII стагоддзя, гузік XIX стагоддзя, савецкія манеты...

    Савецкія манеты? А куда зніклі манеты вкл?
    У калекцыі "археолухау́"?
  • Па данных знау́цау́
    15.09.2026
    Самыя багатыя калекцыі артэфактау́ знаходзяцца у́ афіцыйных археолухау́!
  • алесь
    15.09.2026
    ніякага бетону і арматуры, цэгла, столькі год стаіць, вытрымала перабудовы і войны

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць