Грамадства

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю

Палітык у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў учорашняе вызваленне палітвязняў, калі на свабоду выйшлі 25 чалавек.

«Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязняў і засмучаўся, што замест абяцанай прадстаўніком адміністрацыі ЗША іх вялікай колькасці, на волю выйшлі толькі 25 чалавек.

Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік.

Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару.

Разумею, што пан Коўл казаў тое, што з нецярпеннем чакалі пачуць ад яго тысячы беларусаў, але, калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы.

Але, усё роўна, дзякуй!

Віншую вызваленых ды іх блізкіх! А тым, хто яшчэ ў зняволенні за свае перакананні, зычу цярпення і волі! Трымайцеся, браты і сёстры!», — напісаў Мікалай Статкевіч.

Учора на свабоду выйшлі 25 чалавек. Пры тым што да гэтага выказвалася меркаванне пра большую колькасць вызваленых.

Выказвалася думка, што можа быць вызвалена сотня ці дзве сотні чалавек.

Так дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка сказаў учора наступнае: «Не тая лічба, якая анансавалася, але, я думаю, гэта яшчэ не канец. Сам Джон Коўл тлумачыў, што ёсць пэўныя ўмовы з боку Менска, каб вызваліць людзей. І найбліжэйшыя дні, тыдні стане ясна больш. Магчыма, гэта звязана з умовамі Лукашэнкі пра разблакаванне фінансавых сродкаў, актываў. Можа быць звязана зь некаторымі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Ясна, што Лукашэнка заўжды хоча пакінуць за сабой апошняе слова — памяняць спісы, не даць, што абяцаў». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»50

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць