Усяго патроху

Што было б, калі б адно вока ў чалавека было спераду, а другое на патыліцы?

Нашы два вокі нездарма глядзяць у адзін бок. Менавіта іх размяшчэнне дазваляе рабіць тое, без чаго многія штодзённыя задачы сталі б значна цяжэйшымі. The Conversation расказвае, што змянілася б, калі б адно вока апынулася на патыліцы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Svetlana Repnitskaya / Getty Images

Здавалася б, вока на патыліцы было б карысным набыткам: можна было б бачыць тое, што адбываецца за спінай, нават не паварочваючы галавы. Але чалавечы зрок уладкаваны так, што за такую перавагу давялося б заплаціць іншай важнай здольнасцю.

Чалавечыя вочы размешчаныя побач, але кожнае бачыць навакольны свет пад крыху іншым вуглом. Значная частка іх палёў зроку перакрываецца.

Калі чалавек глядзіць проста перад сабой, поле яго зроку ахоплівае каля 180 градусаў, гэта значыць, прыкладна палову круга. Каля 70% гэтага поля адначасова бачаць абодва вокі.

Мозг атрымлівае ад вачэй дзве крыху розныя карцінкі і аб'ядноўвае ў адзін трохмерны вобраз. Дзякуючы гэтаму ўзнікае стэрэаскапічны зрок, які дапамагае ацэньваць глыбіню і разумець, які прадмет знаходзіцца бліжэй, а які далей.

Гэтая здольнасць патрэбная не толькі для таго, каб арыентавацца ў прасторы. Яна важная для каардынацыі вачэй і рук і мноства звычайных дзеянняў: ад пісьма і гатавання да кіравання аўтамабілем і заняткаў спортам.

Чаму ў зайца і лісы вочы размешчаныя па-рознаму

Размяшчэнне вачэй у розных жывёл шмат у чым залежыць ад таго, якую задачу павінен вырашаць іх зрок.

У многіх драпежнікаў, як і ў людзей, вочы размешчаныя спераду. Палі зроку моцна перакрываюцца, таму жывёла можа дакладней ацэньваць адлегласць да здабычы. Гэта асабліва важна падчас палявання.

Драпежнікі, як правіла, маюць больш выразны зрок і лепшую кантрасную адчувальнасць, таму лепш адрозніваюць аб'ект ад фону. Усё гэта дапамагае ім паляваць.

У жывёл, якія самі могуць стаць здабычай, усё інакш. Напрыклад, у зайца вочы размешчаныя бліжэй да бакоў галавы. Гэта дазваляе ахапіць позіркам значна большую прастору і хутчэй заўважыць небяспеку, якая набліжаецца з розных бакоў. Пры гэтым палі зроку двух вачэй перакрываюцца менш.

Такім чынам, размяшчэнне вачэй вызначае своеасаблівы кампраміс паміж шырынёй агляду і здольнасцю дакладна ацэньваць глыбіню.

Цікавы варыянт гэтага кампрамісу можна назіраць у соў. Іх вочы накіраваныя наперад, што забяспечвае добры стэрэаскапічны зрок. Але самі вочы амаль не рухаюцца ў вачніцах. Гэта кампенсуецца надзвычай рухомай шыяй: сава можа моцна паварочваць галаву і такім чынам аглядаць прастору вакол сябе.

Што змяніла б вока на патыліцы?

Калі б адно чалавечае вока знаходзілася спераду, а другое ззаду, поле зроку стала б значна шырэйшым. Чалавек мог бы бачыць амаль усё навокал, у тым ліку тое, што адбываецца за спінай, не паварочваючы галавы.

Але за гэта давялося б заплаціць успрыманнем глыбіні. Палі зроку двух вачэй амаль не перакрываліся б, таму мозг не мог бы аб'ядноўваць атрыманыя ад іх выявы ў адзіны трохмерны вобраз, як робіць гэта цяпер. У выніку мы страцілі б звыклы стэрэаскапічны зрок і здольнасць так дакладна ацэньваць глыбіню.

Калі б адно вока раптам апынулася на патыліцы, мозг сутыкнуўся б з яшчэ адной праблемай. Яму давялося б апрацоўваць выявы ад вачэй, размешчаных зусім не так, як ён звык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць