«Што за бульбашы, якія бульбу не вырабляюць?» — задаў рытарычнае пытанне ён.

Аляксандр Лукашэнка прапануе ў перспектыве павялічваць у Беларусі плошчы пад бульбу. Пра гэта ён заявіў у Шклоўскім раёне пры наведванні сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Дзіяна», піша БелТА.
«Ураду пастаўлена задача знайсці рынкі збыту за зіму і вызначыцца, дзе мы будзем апрацоўваць бульбу», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што цяперашнія плошчы пад бульбу ў краіне параўнальна невялікія.
«Што за бульбашы, якія бульбу не вырабляюць», — заўважыў ён.
Каментары