Культура

Нацыянальны мастацкі музей прадставіў абноўлены каталог «100 шэдэўраў»

Нацыянальны мастацкі музей прадставіў другое, абноўленае выданне каталога «100 шэдэўраў». Прэзентацыя адбылася ў межах мерапрыемства «Вераснёўская ноч у Мастацкім». Як і першае выданне, якое выйшла ў 2014 годзе, новы каталог падтрымала кампанія ITMS Беларусь, генеральны партнёр музея, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Ідэя сабраць сто найбольш значных твораў з музейнай калекцыі ў адной кнізе ўзнікла больш за 12 гадоў таму. Спецыялістам трэба было выбраць толькі 100 работ з больш чым 30 тысяч экспанатаў, каб прадставіць у выданні розныя эпохі, мастацкія школы і кірункі. Першы каталог быў вельмі запатрабаваным і цалкам разышоўся прыкладна за два гады.

У новым выданні тры асноўныя раздзелы. Яны прысвечаныя беларускаму мастацтву XVI—XX стагоддзяў, расійскаму мастацтву XVIII—XX стагоддзяў, а таксама рэдкім і ўнікальным узорам заходнееўрапейскага і ўсходняга мастацтва. Кожны раздзел мае ўступны артыкул музейных спецыялістаў, а кожны твор суправаджаецца кароткім апісаннем і ілюстрацыяй. Каталог выдадзены на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Выданне дазваляе ўбачыць не толькі творы з пастаяннай экспазіцыі, але і частку музейнага збору, якая цяпер захоўваецца ў фондах. Паводле вядучай навуковай супрацоўніцы музея Надзеі Вусавай, каля 15—20 прадстаўленых у каталогу твораў зараз не экспануюцца. У будучыні некаторыя з іх могуць з’явіцца ў абноўленай экспазіцыі новага корпуса музея.

Другое выданне атрымала новую дызайнерскую канцэпцыю. У кнізе выкарыстаныя чорна-белыя мастацкія фатаграфіі, якія паказваюць архітэктуру музейных залаў, элементы ампіру і геаметрыю музейнай прасторы. Акрамя таго, у шэрагу твораў пасля новых даследаванняў былі ўдакладненыя атрыбуцыйныя звесткі і іншая навуковая інфармацыя.

Прадстаўнікі музея адзначылі, што такія каталогі дазваляюць працягнуць знаёмства з музейнай калекцыяй за межамі выставачных залаў, вярнуцца да ўжо ўбачаных твораў і пазнаёміцца з тымі, якія пакуль не прадстаўленыя ў экспазіцыі.

Выданне «100 шэдэўраў» стала працягам 25‑гадовага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея з ITMS Беларусь. За гэты час кампанія падтрымала шэраг сумесных выставачных, выдавецкіх і фотапраектаў. Наступным супольным праектам павінна стаць усталяванне ў музеі сучаснага інфакіёска з афішай і мультымедыйнай інфармацыяй для наведвальнікаў.

Новае выданне «100 шэдэўраў» можна набыць у сувенірнай краме Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску на вуліцы Карла Маркса, 24. Каталог разлічаны як на аматараў мастацтва, так і на мастацтвазнаўцаў, даследчыкаў і студэнтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць