Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі
Яму было 47 гадоў.

На 48‑м годзе жыцця раптоўна памёр старшы пракурор па асаблівых даручэннях аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі, паведаміла Генпракуратура.
Паслужны спіс яго наступны:
- з 2006 па 2017 год — пракурор Бешанковіцкага раёна;
- з 2017 па 2020 год — пракурор Віцебскага раёна;
- з 2021 года па люты 2026 года — пракурор горада Віцебска.
Каментары