Усяго патроху1111

Памятаеце беларускую супермадэль Марыну Лінчук? Цяпер яна ладзіць рэтрыты ў Коста-Рыцы ад $5250 за месца

Мінчанка Марына Лінчук была сярод топавых мадэляў свету ў нулявыя. Сёлета беларуская зорка Victoria’s Secret знайшла сябе ў новай працы.

Фота: maryna.world / Instagram

39‑гадовая Лінчук апынулася ў мадэльнай справе, калі ёй было ўсяго 12 гадоў. Дзяўчынка прыйшла на кастынг у агенцтва «Тамара» за кампанію з сяброўкай, але выбралі тады якраз Марыну.

Далей была праца ў мадэльных агенцтвах Японіі і ЗША, а потым і галоўныя подыумы свету. У нулявыя Марына Лінчук некалькі разоў была тварам брэндаў Dior і Escada, удзельнічала ў паказах калекцый топавых брэндаў Chanel, Valentino, Gucci, Roberto Cavalli і шматлікіх іншых. Беларуска нават далучылася да «анёлаў» Victoria’s Secret — цягам некалькіх гадоў яна ўдзельнічала ў паказах гэтага культавага брэнда бялізны.

З цягам часу дзяўчына зацікавілася экалогіяй. Напрыклад, у пачатку 2017‑га Лінчук паехала на Мальдывы, каб разам з экалагічнай арганізацыяй Parley ачышчаць узбярэжжа ад смецця. Таксама Марына шмат гадоў захапляецца ёгай і сёрфінгам.

Цяпер Лінчук жыве ў ЗША і выхоўвае дзвюх дачок разам са шматгадовым партнёрам Браянам Кейсі. Мадэльную справу яна не закінула.

Напрыклад, у красавіку 2026‑га Лінчук і абедзве яе дачкі, Ганна-Сафія і Джыа, зняліся ў рэкламнай кампаніі пра мацярынства для сусветна вядомага амерыканскага брэнда Michael Kors. Сярод яе нядаўняй працы таксама здымкі для люксавага брэнда касметыкі для валасоў Oribe і маладога моднага брэнда Entire Studios.

Але ж беларуска знайшла і іншае захапленне. Яна выкарыстала сваю любоў да акіяна, ёгі і сёрфінга, і цяпер ладзіць люксавыя рэтрыты ў Коста-Рыцы проста на беразе Ціхага акіяна.

Лінчук распачала свой бізнэс у 2025-м. Некалькі гадоў таму ёй давялося шукаць спосаб перазагрузкі: як і многіх іншых жанчын, Марыну выматала неабходнасць сумяшчаць кар’еру, мацярынства і спробы захаваць ва ўсім гэтым уласную ідэнтычнасць.

Цяпер Лінчук прапануе іншым людзям рэтрыты ў Коста-Рыцы як спробу перазагрузіцца. Яе бліжэйшы рэтрыт адбудзецца на пляжы Плая-Эрмоса з 14 да 19 лістапада і збярэ, мяркуючы па іншых рэтрытах, не больш за 10—14 удзельнікаў — ці, што больш верагодна, удзельніц. Акрамя сёрфінга, гасцей чакаюць ёга, пілатэс, медытацыя і іншыя прыгоды, у тым ліку нават вячэрні паход да вадаспада.

Цэны ў Лінчук стартуюць ад $5250, і за гэтыя грошы можна атрымаць ложак у пакоі на дваіх з усімі пунктамі праграмы. А калі хочацца асобны пакой, за 6 дзён трэба будзе аддаць $7750. Мяркуючы па сайце рэтрыту, даехаць да Коста-Рыкі і да Кабана, маленькага аэрапорта недалёка ад месца рэтрыту, трэба будзе таксама за свой кошт.

Рэтрыты — зусім не ўнікальная з’ява для Коста-Рыкі. Напрыклад, проста цяпер можна зарэзерваваць сабе месца на сямідзённым рэтрыце з падобнай праграмай прыкладна за $4700.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Шматгадовы партнэр
    20.09.2026
    Гэта партнэр, якому шмат гадоў, або аналаг нашага грамадзянскага мужа?
  • Мірскі - Гук
    20.09.2026
    Цяпер гэта называецца рэтрыт 🦣
  • Пакаленне Z
    20.09.2026
    А як раней гэта называлася, цікава нават, раней здаецца не было назвы ў гэтага, духоўныя практыкі былі якіясь, шамбалу шукалі.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі14

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА6

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі14

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць