Спорт1010

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы

Не дапамагло.

У суботу ў матчы 23‑га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж мінскім «Дынама» і БАТЭ старшыня праўлення ФК БАТЭ Андрэй Капскі назіраў за гульнёй з іконамі ў руках.

Разам з ім быў заўважаны былы генеральны дырэктар «Крылаў Саветаў», а цяпер прэзідэнт еўразійскага напрамку інвестыцыйнага фонду No Limits Sports (ААЭ) Вадзім Андрэеў.

У канцы другога тайма камеры зноў паказалі Капскага-малодшага, ён развярнуў іконы ўжо да сябе.

БАТЭ ўчора прайграла 0:2. Клуб пасля 22‑х згуляных матчаў займае 14‑ы радок у турнірнай табліцы, у некалі слаўнай каманды ўсяго тры перамогі.

Згодна з правіламі, напрамую вылятаюць у першую лігу дзве каманды, а дружына, што зойме 14‑е месца, будзе гуляць пераходныя матчы з трэцяй камандай першай лігі.

«Беларускі футбол»

15‑разовы чэмпіён Беларусі па футболе БАТЭ бесперапынна быў чэмпіёнам з 2006 па 2018 гады, гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У 2024 годзе ён фінішаваў восьмым, у мінулым — 10-м.

Каментары10

  • Ёсік
    20.09.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, няма ў беларусаў ікон, ёсьць абразы.
  • Filipp
    20.09.2026
    "Не дапамагло."©
    Можа і падамагло, так бы лік быў 5:0, а так за кожны абраз мінус гол) трэба было болей браць!)
  • Йцук
    20.09.2026
    Filipp, не, святыя мошчы мацней дзейнічаюць. Іх трэба было прынесці, а калі б яшчэ з крыжовым ходам...

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць