База мае гатовую інфраструктуру.

У вёсцы Юхноўка ў Мінскім раёне выставілі на продаж базу адпачынку. За яе просяць больш за 5,5 млн рублёў, піша Realt.by.
База дзейнічае і мае гатовую інфраструктуру. Яе называюць не проста наборам будынкаў, а актывам з моцным інвестыцыйным патэнцыялам дзякуючы лакацыі і магчымасці рэканцэпцыі.
База адпачынку займае 10,7291 га, а ўсе будынкі, якіх налічваецца 12, размешчаныя на плошчы больш за 5 тыс. кв. м.
Сярод фішак праекта згадваюцца тры артэзіянскія свідравіны, а таксама сасновы лес.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары