Грамадства22

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці

Таццяна Марцішчанка — 43‑гадовая цяжарная жанчына, забойства якой ускалыхнула Беларусь, любіла свайго каханка і была з ім шчаслівая. Пра гэта ў эфіры праграмы «Трывожная кнопка» на АНТ расказала маці жанчыны Святлана, піша «Анлайнер».

Аляксей Гаўрылёнак паказвае, як забіваў Таццяну

Таццяна Марцішчанка знікла 8 верасня. 11 верасня яе знайшлі забітай. Па падазрэнні ў злачынстве быў затрыманы 38‑гадовы былы хакеіст і арбітр Аляксей Гаўрылёнак, ад якога жанчына чакала дзіця. Таццяна была на шостым месяцы цяжарнасці, яна выношвала хлопчыка.

Паводле слоў маці Таццяны, апошні раз яна размаўляла з дачкой 7 верасня ў 16:49. Ужо ўвечары Таццяна перастала адказваць на паведамленні. Яе дачка, якая вучыцца ў Маскве, не змагла звязацца з маці і экстранна прылецела ў Мінск. Уначы яна прыехала ў кватэру, але Таццяны там не аказалася. На наступны дзень сваякі звярнуліся ў міліцыю.

Раніцай 10 верасня, у 06:58, маці Таццяны патэлефанавала ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Прадстаўнік атрада распавёў, што абставіны знікнення адразу падаліся пошукавікам нетыповымі. Яны звязаліся з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, якія да таго моманту ўжо працавалі па заяве, а самі дапамаглі распаўсюдзіць арыенціроўку і шукалі магчымых сведак.

Маці Таццяны таксама падрабязней расказала пра адносіны дачкі з затрыманым. Паводле яе слоў, яны былі разам каля двух гадоў, Таццяна любіла мужчыну і была з ім шчаслівая. Цяжарнасць, сцвярджае жанчына, была жаданай для абодвух.

Калі пара паведамляла навіну бацькам, мужчына сам прапанаваў паказаць здымак УГД: «Вось, будзем бацькамі». Пазней будучыя бацькі ўладкавалі гендэр-паці — яны чакалі сына.

У праграме паказалі і фрагмент з падазраваным. На пытанне пра тое, што ён адчуваў пасля таго, як закапаў цела, мужчына адказаў, што ніякіх эмоцый у яго пасля гэтага не было.

Маці Таццяны кажа, што да апошняга не магла паверыць у яго дачыненне да забойства. Паводле яе слоў, раней яна бачыла зусім іншае стаўленне да дачкі:

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў».

Цела жанчыны ў моргу, як расказалі ў праграме, бачыла толькі яе дачка Злата. Пасля гэтага дзяўчына вырашыла, што труну адчыняць не будуць.

Каментары2

  • Тэкля
    19.09.2026
    Нешта не сыходзіцца. Ён жанаты! Якое гендэр-паці, якое рыхтаваліся зрабіцца бацькамі? А як тая сям'я? Што, і гэтай Таццяне і ейнай маці і дачцэ норм было што ў яго іншая сям'я?
  • Filipp
    19.09.2026
    "Таццяна Марцішчанка знікла 8 верасня. 11 верасня яе знайшлі забітай. Па падазрэнні ў злачынстве быў затрыманы 38‑гадовы былы хакеіст і арбітр Аляксей Гаўрылёнак, ад якога жанчына чакала дзіця."©
    Жанчына была цяжарная, але ж ад забойцы, ці не, дакладна не вядома. Яна два гады была яго каханкай, але ж мог быць і яшчэ хтосьці, да каго ( са слоў забойцы ) яна пагражала можа сысці. Тэст ДНК усё б паставіў па сваіх месцах.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні11

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць