На выбарах у парламент федэральнай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія AfD, паводле першых звестак экзіт-полаў, займае першае месца з вынікам 37 працэнтаў.

Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (SPD) набірае 35,5 працэнта. На трэцім месцы — партыя «Левыя» (Die Linke) з 7,5 працэнта.
Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (CDU) і «Саюз 90/Зялёныя» (Bündnis 90/Die Grünen) атрымліваюць па 5,5 працэнта.
Для CDU гэта найгоршы вынік на зямельных выбарах у гісторыі партыі. Канцлер Мерц ужо назваў гэта катастрофай.
«Саюз Сары Вагенкнехт — Розум і справядлівасць» (BSW) набірае роўна пяць працэнтаў.
Гэта ўжо другая за два тыдні нямецкая зямля, дзе AfD выходзіць на першае месца. 6 верасня партыя перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт, набраўшы амаль 44 працэнты галасоў.
Каментары