Свет66

У расійскую Дзярждуму прызначылі 86 удзельнікаў нападу на Украіну

Столькі вылучыла партыя «Адзіная Расія», паведамляе «Дождь».

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, што прайшлі ў Расіі 18‑20 верасня, дэпутатамі Дзярждумы стануць 86 удзельнікаў вайны супраць Украіны, вылучаных «Адзінай Расіяй», паведаміў сакратар генсавета партыі Уладзімір Якушаў на прэс-канферэнцыі па выніках галасавання.

«Гэта такі сур'ёзны ўклад. Пакуль гэта папярэднія вынікі, але гэты фактар вельмі важны. Пра гэта казаў і прэзідэнт. Кожны год мы дапамагаем удзельнікам «СВА» станавіцца спачатку кандыдатамі, а потым атрымліваць мандаты на муніцыпальных выбарах, а цяпер — і на федэральных. У далейшым мы плануем актыўна працаваць з імі як з прадстаўнікамі ніжняй палаты парламента», — заявіў Якушаў.

Паводле папярэдніх падлікаў, «Адзіная Расія» можа атрымаць ад 348 да 356 месцаў у Дзярждуме новага склікання. Гэта стане найбуйнейшым прадстаўніцтвам партыі ў парламенце за ўсю яе гісторыю.

Пасля апрацоўкі 94,41% пратаколаў «Адзіная Расія» набірае па партыйных спісах 57,83% галасоў і лідзіруе ў 209 з 225 аднамандатных акругаў.

Выніковая колькасць месцаў залежыць ад выніку «Справядлівай Расіі», якая з 4,96% пакуль не пераадольвае пяціпрацэнтны бар'ер.

Каментары6

  • так дрэнна, што нават добра
    21.09.2026
    Гэта раўнацэнна 86 коням Калігулы ў рымскім Сенаце. Розніца хіба ў большай эмпатычнасці коней у параўнанні з хероямі свойны.
    Будзе болей дыпламатычных скандалаў з усімі суседзямі, на тэрыторыі якіх рашка вуснамі сваіх дэпутатаў-акупантаў заявіць нейкія "гістарычныя правы". Што ж, тым хутчэй разваліцца маскоўская псеўдаінтэграцыя.
  • Лол
    21.09.2026
    Вось нечаканасць. Навальная, як і Пуцін пазвала людзей на выбары. Людзі прыйшлі.
  • Čoms
    21.09.2026
    Якая "держава"--- такія і "депутаты"..;)

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 58 чалавек параненыя1

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР8

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць