Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не баіцца магчымага ўзмацнення пазіцый Расіі ў выніку пагаднення з Беларуссю аб пастаўках калійных угнаенняў. Пра гэта ён сказаў 22 верасня ў Нью-Ёрку падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях 81‑й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Журналістка спытала ў Трампа, ці не непакоіць яго, што сродкі, атрыманыя ад магчымай здзелкі з Беларуссю, могуць неяк узмацніць пазіцыі Расіі на міжнароднай арэне.
«Не, анітрохі. Беларусь мае шмат калійных угнаенняў, а нашым фермерам патрэбныя выгадныя цэны. Мы хочам дамагацца ніжэйшай цаны, чым у Канады. Мы працягнем супрацоўнічаць з Канадай, але Беларусь хацела б прадаваць іх па значна ніжэйшай цане», — адказаў Трамп.
21 верасня Трамп паведаміў, што ЗША працуюць над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі. На яго думку, амерыканскія кампаніі маглі б набываць беларускую прадукцыю па больш нізкай цане, чым цяпер купляюць яе ў Канадзе. У Канадзе сумняюцца, што беларускі калій з улікам дастаўкі сапраўды сам па сабе будзе каштаваць танней, але не адмаўляюць, што з'яўленне яго на рынку можа паўплываць на цэны.
У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні
Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю
Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія
Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе
Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША
Каментары